навіны

«Наша Ніва»: Памёр дзед Мікалая Лукашэнкі, які дапамагаў украінцам

Магіла Сцяпана Пастаялкі
Магіла Сцяпана Пастаялкі. Фота: pomnim.online
podpis źródła zdjęcia

«Наша Ніва» высветліла, калі памёр дзед малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі і Ірыны Абельскай, бацька Абельскай Сцяпан Пастаялка.

Мікалай Лукашэнка ў Горадні, Беларусь. 22 жніўня 2020 года. (Фота: Мікола Камінскі / Белсат)
Кітайскі чыноўнік распавёў, як вучыцца ў Пекіне Мікалай Лукашэнка навіны

Дзед Колі Лукашэнкі пайшоў з жыцця ў веку 90 гадоў 14 лістапада 2023-га. Яго пахавалі на Усходніх могілках у Менску. Паведамленняў пра пахаванне і некралогаў у медыях не публікавалі.


Магіла Сцяпана Пастаялкі месціцца побач з магіламі міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея ды кіраўнікоў БССР Яфрэма Сакалова і Анатоля Малафеева.


Сцяпан Пастаялка нарадзіўся 25 траўня 1933 года ў вёсцы Батарэя Бярозаўскага раёну. У 1952-м разам з бацькамі і двума братамі быў арыштаваны за дапамогу ўкраінскаму падполлю. Сям’ю абвінавацілі ў здрадзе радзіме і контррэвалюцыйных дзеяннях ды асудзілі да 25 гадоў пазбаўлення волі. Дзед Мікалая Лукашэнкі адбываў пакаранне ў расейскім Нарыльску, быў вызвалены праз амністыю ў 1956 годзе. У 1992-м быў рэабілітаваны.


У Беларусь Сцяпан Пастаялка вярнуўся адразу пасля вызвалення. Жыў у Берасці, працаваў у «Берасцеэнерга». Ажаніўся са студэнткаю-медыкам Людмілаю з украінскай вёскі на Палтаўшчыне. У 1990-я яна сталася галоўнаю доктаркаю Берасцейскай дзіцячай абласной лякарні.


Дачка Сцяпана і Людмілы Ірына Абельская была асабістай доктаркай Аляксандра Лукашэнкі. Людмілу Пастаялку кіраўнік Беларусі ў 2002 годзе прызначыў міністаркай аховы здароўя, у 2004-м зрабіў яе сенатаркай у Савеце Рэспублікі. Людміла Пастаялка памерла ў 2007 годзе і была пахаваная на Усходніх могілках.


Чым займаўся Сцяпан Пастаялка апошнія гады жыцця, невядома. Паводле «Нашай Нівы», ён атрымаў ва ўласнасць апартаменты плошчаю больш за 130 квадратных метраў у элітным доме на вуліцы Чэхава ў Менску. Таксама ёсць чуткі, што яго даглядалі ў рэзідэнцыі Лукашэнкі.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10