навіны

Пуцін запланаваў візіт у Беларусь у пачатку снежня, Лукашэнка – у Расею на Каляды

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі пра вынікі перамоваў у Менску
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі пра вынікі перамоваў. Менск, Беларусь. 24 траўня 2024 года. Фота: Kremlin.ru
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, падобна, плануюць яшчэ як мінімум тройчы сустрэцца да канца года: у Астане, Менску і Санкт-Пецярбургу.

Аляксандр Лукашэнка і Шэгбаз Шарыф на аэрадроме вайсковай базы ў Ісламабадзе, Пакістан. 25 лістапада 2024 года. Фота: president.gov.by
Лукашэнка прыляцеў у Пакістан, а там беспарадкі і крывавы разгон пратэстаў навіны

Уладзімір Пуцін 6 снежня плануе наведаць Менск і ўзяць удзел у паседжанні Вышэйшай дзяржаўнай рады «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі, піша ТАСС са спасылкай на памочніка Пуціна. Аляксандр Лукашэнка планаваў гэтую сустрэчу на дзень раней, 5 снежня.


Таксама Пуцін плануе ў канцы года наведаць саміт Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (28 лістапада ў Астане, удзел Лукашэнкі анансаваны) і «нефармальны саміт» чальцоў Садружнасці нНезалежных Дзяржаваў (24 снежня ў Санкт-Пецярбургу, удзел Лукашэнкі імаверны).


Мінулы раз Пуцін быў у Беларусі 23–24 траўня 2024 года, неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расеі. Той візіт не анансавалі загадзя, Пуцін прыляцеў у Беларусь позна вечарам, правёў ноч у рэзідэнцыі Лукашэнкі. Што адбывалася падчас раптоўнага візіту, невядома, але імаверна, што галоўнай тэмай была вайна ва Украіне.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10