Пуцін узнагародзіў медалём Качанаву


Кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін узнагародзіў старшыню Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталлю Качанаву расейскім ордэнам Дружбы. Адпаведны ўказ апублікавалі на расейскім афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

На плошчы Незалежнасці ў Менску прайшоў мітынг на знак падтрымання дзейнага кіраўніка краіны. За некалькі гадзінаў да пачатку ў ваколіцах Дому ўраду зʼявіліся міліцыянты і спецтэхніка. На здымку — Наталля Качанава. 16 жніўня 2020 года. Менск, Беларусь.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава атрымала ўзнагароду ад кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна. Прэзідэнт Расеі ўзнагародзіў яе ордэнам Дружбы.

«За вялікі ўклад ва ўмацаванне дружбы, супрацы і ўзаемаразумення паміж народамі ўзнагародзіць ордэнам Дружбы Качанаву Наталлю Іванаўну – старшыню Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь», – гаворыцца ў дакуменце.

Узнагарода для Качанавай. Скрыншот / publication.pravo.gov.ru

Адметна, што ўзнагароду Качанава атрымала нібыта за вялікі асабісты ўнёсак у развіццё расейска-кітайскай культурна-гуманітарнай супрацы.

Шчыра кажучы
Колькі зарабляюць паплечнікі Аляксандра Лукашэнкі? Зліў ад кіберпартызанаў
2022.01.26 17:02

belsat.eu

Стужка навінаў