Лукашэнка пракаментаваў інцыдэнт з расейцам у Менскім метро


Аляксандра Лукашэнка падчас сустрэчы з нагоды сустрэчы напярэдадні 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы ўзгадаў выпадак, які атрымаў розгалас у інтэрнэце са збіццём расейцаў у Беларусі. Кіраўнік краіны лічыць, што гэта правакацыя, якая была выкарыстана ў расейскіх СМІ ў якасці спробы праілюстраваць напады на расейцаў у Беларусі.

Аб’ектыў
Дэзынфармацыя і «бульбандэраўцы». На расейскіх каналах кажуць пра пераслед рускамоўных у Менску
2019.01.16 21:41

Пра гэта паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.

«Вы ведаеце ў інтэрнэце гэты выпадак, калі нехта ў метро зладзіў канфлікт з нейкім чалавекам, і ўсё гэта хуценька было паднесена (як быццам з Расеі замовілі) як тое, што ў нас здзяйсняюцца напады на рускіх людзей. Калі я прачытаў гэта, неадкладна даручыў разабрацца. Я разумею, што ўсякія могуць быць выпадкі. Аказваецца, там рускімі, як яны кажуць, і не пахла. Гэта канфлікт двух беларусаў. Інакш не скажаш. Прытым ён хутка быў зняты на відэа (цяпер гэта проста робіцца) і ўкінуты ў інтэрнэт. І яны за гэта ухапіліся. Аказваецца, адзін беларус, які калісьці быў асуджаны (супрацоўнік АМАПу, за хабар быў пасаджаны, выйшаў з турмы). Другі быў таксама беларус напалову адмарожаны. І завязалася бойка. Прычым тут рускія?!» – распавёў Аляксандр Лукашэнка.

«Я гэта кажу да таго, каб вы разумелі маю пазіцыю: нас не атрымаецца сутыкнуць – беларусаў з расейцамі. Не толькі з рускімі. Наагул з расейцамі. Гэта не той шлях, каб неяк атрымаць у Расеі камусьці ад гэтага дывідэнды. Не атрымаецца. Я ўжо груба казаў калісьці: мы самі рускія, нас немагчыма сутыкнуць адзін з адным, беларус – гэта рускі са знакам якасці (я яшчэ 20 з лішнім гадоў таму сказаў). На гэтай тэме пагуляць – гэта вельмі небяспечна», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

ВІДЭА
«На людзей нападаюць за тое, што яны расейцы»: «нацыяналістычныя настроі» беларусаў зноў абсмакталі на расейскім ТБ
2019.01.15 11:15

СК, belsat.eu

Стужка навінаў