Затрыманы кіраўнік ІТ-кампаніі, які планаваў вылучыць сваю кандыдатуру на мясцовыя выбары


Супрацоўнікі ГУБАЗіК у Гомлі затрымалі дырэктара ІТ-кампаніі, які збіраўся падаць дакументы на вылучэнне ў якасці кандыдата на выбары дэпутатаў мясцовых саветаў.

Юрый Баль, дырэктар кампаніі «Элітсофт».
Фота: Юрый Баль / Facebook

Завуць затрыманага гамельчука Юрый Баль, ён з’яўляецца дырэктарам кампаніі «Элітсофт».

Прычына затрымання Юрыя – падпіскі на каналы «экстрэмісцкага зместу» ў «Фэйсбуку».

У «пакаяльным» відэа мужчыну прымушаюць назваць назваць свой заробак.

Таксама мужчына кажа, што ён планаваў падаць дакументы для рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты мясцовых саветаў па Чыгуначным раёне горада Гомля.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў