За перавоз вялікай сумы грошай праз мяжу замежнік атрымаў штраф


Суд Маскоўскага раёну Берасця прызнаў замежнага грамадзяніна вінаватым паводле ч.2 арт.228 КК («Кантрабанда») за тое, што ён перавозіў праз мяжу 50 тысяч долараў ЗША, якія не задэклараваў. Абвінавачаны атрымаў штраф, а грошы канфіскавалі, піша прэсавая служба Генпракуратуры.

Польска-беларуская мяжа.
Фота: 24tv.ua

Яшчэ летась у снежні мытнікі выявілі ў замежнага грамадзяніна, які ехаў праз памежны пераход «Варшаўскі мост» 50 тысяч долараў ЗША. Грошы 30-гадовы мужчына схаваў у асабістых рэчах.

Пракуратура таксама паведамляе, што нібыта грошы абвінавачаны атрымаў ад знаёмай у Польшчы і павінен быў даставіць іх ва Украіну. Але якім чынам мужчына збіраўся з Беларусі выехаць ва Украіну – не паведамляецца, у той час, як паміж Польшчай і Украінай надалей працуюць памежныя пераходы.

Тым не менш абвінавачаны прызнаў сваю віну. У выніку суддзя суда Маскоўскага раёну Берасця прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч.2 арт.228 КК («Кантрабанда») і прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 500 базавых велічыняў (18500 рублёў).

Грошы ў грамадзяніна замежнай краіны канфіскавалі.

Hавiны
«Палітычным», сілавікам і чыноўнікам абмежавалі выезд з Беларусі
2023.05.16 09:31

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў