Размеркаваннем медыкаў у Беларусі зоймецца адмысловая камісія


Міністэрства аховы здароўя створыць спецыяльную камісію, якая будзе ўзгадняць пераразмеркаванне і перанакіраванне выпускнікоў медычных ВНУ і маладых спецыялістаў. Гэта прадугледжвае пастанова міністэрства № 44 ад 17 сакавіка 2023 года, піша Reform.by. 14 чэрвеня пастанова набывае моц.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Freepik

Склад камісіі будзе зацвярджацца Міністэрствам аховы здароўя. Яе чальцы будуць ацэньваць наяўнасць падставаў і выкананне ўмоваў для пераразмеркавання ці перанакіравання. Камісія зможа запытваць меркаванне галоўных упраўленняў аховы здароўя пры выканкамах, цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі, «Белфармацыі» ды інш.

У кампетэнцыі камісіі будуць уваходзіць рашэнні:

  • аб размеркаванні выпускнікоў, маладых спецыялістаў, якіх прынялі камісіі медычных універсітэтаў;
  • аб пераразмеркаванні выпускнікоў, маладых спецыялістаў, прынятых камісіямі медычных каледжаў;
  • аб перанакіраванні на працу выпускнікоў, маладых спецыялістаў, якіх прынялі камісіі медычных універсітэтаў.
Агляд
У Беларусі расце дэфіцыт кадраў. Каго не стае больш за ўсё?
2023.05.23 12:54

Пастанова зацвярджае пералік дакументаў, якія трэба падаць у камісію для ўзгаднення рашэнняў. Паседжанні камісіі будуць адбывацца не радзей за адзін раз на месяц.

У Беларусі цягам апошніх трох гадоў расце дэфіцыт медычных кадраў, медыкі ўсіх спецыяльнасцяў масава з’язджаюць за мяжу.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў