Затрыманне за Пагоню ў камп'ютарнай гульні і блакаванне «Delfi». Рэпрэсіі за 9 жніўня


«Белсат» працягвае весці хроніку затрыманняў і бязлітасных прысудаў, якія чыніць рэжым Лукашэнкі супраць беларусаў. Распавядаем пра рэпрэсіі, пра якія стала вядома 9 жніўня.

ГУБАЗіК затрымаў беларуса Ігара Багрыцэвіча за тое, што ён размясціў выяву герба Пагоня на танку ў камп’ютарнай гульні «World of Tanks». На «пакаянным» відэа мужчына кажа, што пакідаў абразлівыя каментары ў тэлеграм-каналах і наведаў адну з паслявыбарчых акцыяў пратэсту. Паводле сілавікоў, яго «зліў» адзін з іншых гульцоў.

Герб Пагоня на адным з танкаў у камп’ютарнай гульні. Скрыншот з відэа: guBAZA / Telegram

У Менску пачаўся суд над былым выканаўчым дырэктарам «Беларусбанку» Анатолем Багавіком і ягонай жонкай Іваннай. Сужэнцаў затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года і абвінавацілі ў арганізацыі і рыхтаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК). Справу прызначаная разглядаць суддзя Алена Жывіца. Восенню 2017 года Анатолю Багавіку прысудзілі восем гадоў калоніі нібыта за карупцыю, але праз некалькі гадоў ён выйшаў на волю праз памілаванне. У Багавікоў двое дзяцей.

Затрымалі сямейную пару менчукоў – Вольгу і Дзмітрыя Разведчыкавых. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020-м. У пары двое непаўналетніх дзяцей. У відэа сілавікоў таксама дэманструюцца паведамленні Вольгі з сяброўскага чату пад назвай «Санта крыса!». Канал ГУБАЗіК сцвярджае, што гэта ўжо трэцяя пара затрыманых з гэтага чату.

Вольга і Дзмітрый Разведчыкавы. Крыніца: ПЦ «Вясна»

У Беларусі перастаў адкрывацца папулярны літоўскі сайт «Delfi». Пры спробе заладаваць старонку на некаторых прыладах з’яўляецца надпіс, што доступ абмежаваны паводле рашэння Міністэрства інфармацыі Беларусі.

У судзе Гарадзенскага раёну да двух гадоў калоніі прысудзілі 55-гадовага жыхара Верцялішак Аляксандра Бірэту. Мужчыну звінавацілі паводле чатырох артыкулаў КК: ч. 1 арт. 368 за знявагу Лукашэнкі, ч. 2 арт. 367 за паклёп у дачыненні Лукашэнкі, арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады»), арт. 188 («Паклёп»). Суддзя Віталь Сініла прысудзіў яму два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пракурор запытваў тры гады калоніі. Акрамя таго, Бірэта мусіць выплаціць тысячу рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. «Пацярпелая» супрацоўніца АМАП Марыя Мазуркевіч хацела ўдвая большую суму.

Hавiны
«Вясна»: З 2020 года мінімум 3645 чалавек засудзілі паводле крымінальных справаў за ўдзел у пратэстах
2023.08.09 12:44

За каментары ў сацсетках затрыманы жыхар Кобрына Канстанцін Біч, які вярнуўся з Еўразвязу. Затрыманы на «пакаянным» відэа кажа, што раней прыцягваўся паводле арт. 19.11 КаАП, а таксама атрымаў штраф за тое, што вывешваў бел-чырвона-белы сцяг. Паводле ягоных словаў, затрыманы ён за знявагу супрацоўніка міліцыі ў сацсетках.

Суддзя Партызанскага раёну Менску Наталля Дзядкова асудзіла Сяргея Молаша і сужэнцаў Андрэя і Наталлю Фокіных на 2,5 года «хатняй хіміі» за ўдзел у маршы ў 2020 годзе. Вядома, што ў сям’і Фокіных гадуецца няпоўнагадовае дзіця. Сяргей Молаш меў ранейшае пакаранне, таму ягоны канчатковы тэрмін склаў тры гады «хатняй хіміі» шляхам частковага складання пакаранняў.

Аналітыка
«Трэба гуляць па правілах, і тады можна жыць». Як змянілася Беларусь за тры гады пасля пратэстаў?
2023.08.09 08:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў