Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларус-добраахвотнік


У Запарожскай вобласці Украіны загінуў беларус, які ваяваў у батальёне «Волат» палка Каліноўскага. Пра гэта паведамляе «Свабода» са спасылкай на неназваныя крыніцы.

Пры якіх абставінах загінуў баец, не ўдакладняецца. Прозвішча і пазыўны жаўнера не раскрываюцца. Полк Каліноўскага пра гэты выпадак афіцыйна пакуль нічога не паведаміў.

Гэта 14-ы беларус, які загінуў, абараняючы Украіну ад расейскай агрэсіі.

Hавiны
Ва Украіне пахавалі беларускага добраахвотніка Аляксея Вешчавайлава
2022.10.03 18:57

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў