Падчас сваёй перадвыбарнай кампаніі прэзыдэнт ЗША Доналд Трамп абяцаў скончыць вайну Расеі супраць Украіны на працягу 24 гадзін у Белым доме, потым перанёс гэты тэрмін на красавік-травень. На 1150-ый дзень усё выглядае так, што Трамп расчараваўся і хоча самаўстараніцца з працэсу.