Вайна

Генштаб ЗСУ: Расея страціла ў вайне больш за мільён чалавек

Расейскія вайскоўцы ва Украіне. Крыніца: slovoidilo.ua
Расейскія вайскоўцы ва Украіне. Крыніца: slovoidilo.ua
podpis źródła zdjęcia

Паводле падлікаў Генштабу ЗСУ, за час вайны з Украінай РФ страціла ў вайне больш за адзін мільён чалавек асабовага складу. 

Генштаб ЗСУ вядзе статыстыку з пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Учора, 11 чэрвеня, паводле ўкраінскіх падлікаў, расейскія войскі страцілі яшчэ 1140 вайскоўцаў. У суме лічба стратаў асабовага складу РФ, згодна з Генштабам ЗСУ, цяпер прыблізна роўная 1 000 340 чалавекам. Сюды ўваходзяць як забітыя, так і параненыя.

Ва ўмовах вайны пацвердзіць гэтыя звесткі вельмі цяжка. Рэальная лічба можа адрознівацца. 

Страты расейскай арміі. Фота: Генштаб ЗСУ
Страты расейскай арміі. Фота: Генштаб ЗСУ

У той жа час пацверджаная пайменная лічба загінулых салдатаў расейскай арміі станам на 12 чэрвеня складае 111 387. Пра гэта сведчаць звесткі выдання «Медиазона» і Расейскай службы Бі-Бі-Сі. Як сцвярджаюць аўтары гэтага даследавання, у яго таксама трапляюць не ўсе, яно складаецца на падставе некралогаў, апублікаваных пра загінулых салдатаў, але трэба ўлічваць, што не пра кожную смерць становіцца вядома публічна.

Згодна з падлікамі гэтых жа крыніцаў, паводле справаў пра спадчыну лічба загінулых перавысіла 165 тысяч чалавек.

Але нават лічба ў больш як 111 тысяч чалавек выглядае жахлівай, яна ў восем разоў пераўзыходзіць колькасць загінулых салдатаў СССР падчас вайны ў Афганістане.

Раман Шавель belsat.eu

 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10