9 чэрвеня ў адпаведнасці з расейска-ўкраінскімі дамоўленасцямі, дасягнутымі 2 чэрвеня ў Стамбуле, Украіна і Расея правялі абмен палонных вайскоўцаў узростам да 25 гадоў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны РФ.
Як заяўляецца, бакі перадалі адзін аднаму аднолькавую колькасць ваеннапалонных. Падкрэсліваецца, што гэта толькі першая група. Але ані колькасць абмененых, ані колькасць тых, каго плануецца абмяняць, не называецца.
Цяпер расейскія вайскоўцы знаходзяцца ў Беларусі.
Інфармацыю пра палон пацвердзіў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі: «Сёння пачаўся абмен, які прадоўжыцца ў некалькі этапаў у найбліжэйшыя дні. Сярод катэгорыяў вяртаюцца цяпер – параненыя і цяжкапараненыя, а таксама маладзейшыя за 25 гадоў. Працэс даволі складаны, шмат адчувальных дэталяў, перамовы працягваюцца фактычна штодня»..
У траўні Расея і Украіны правялі абмен палоннымі ў прапорцыі 1000 на 1000. Абмен таксама праходзіў у Беларусі. Прэзідэнт Украіны заявіў, што Расея катэгарычна не хоча абменьваць грамадзянаў Беларусі, якія змагаліся на баку Украіны, а таксама адмаўляецца перадаваць украінскаму боку нават беларускіх палітвязняў.
Якуб Хруст belsat.eu