Сейм Латвіі забараніў грамадзянам Беларусі і Расеі працаваць на аб’ектах крытычнай інфраструктуры без спецыяльнага дазволу ад нацыянальнага органу бяспекі. Забарона набудзе моц, калі яе падпіша прэзідэнт, а прэзідэнты ў Латвіі нячаста адмаўляюцца падпісваць ухваленыя Сеймам праекты.