навіны

У Польшчы затрымалі беларуса, якога шукалі паводле «чырвонай ноты» Інтэрполу

Затрыманы ў Варшаве беларус
Затрыманы ў Варшаве беларус, які быў у вышуку Інтэрполу. Фота: wola.policja.gov.pl
podpis źródła zdjęcia

У Варшаве паліцыя затрымала 33-гадовага грамадзяніна Беларусі, які быў у міжнародным вышуку на падставе «чырвонай ноты» Інтэрполу на запыт уладаў Беларусі.

Чытайце таксама:
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія пашпарты. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Адкуль могуць экстрадаваць у Беларусь? Можна праверыць у «Навігатары бяспечных перамяшчэнняў»

Затрыманне адбылося яшчэ 9 чэрвеня. Мужчыну даставілі ў Акруговую пракуратуру ў Варшаве для правядзення следчых дзеянняў.


Паводле польскіх праваахоўных органаў, грамадзянін Беларусі падазраецца ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групоўцы, якая займалася гандлем наркотыкамі. У вышук яго падалі ўлады Беларусі. На радзіме затрыманаму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.


«Чырвоная нота» Інтэрполу азначае найвышэйшую ступень міжнароднага вышуку і інфармуе службы ўсіх краінаў, што той, каго шукаюць, ёсць небяспечным злачынцам. Вышук паводле «чырвонай ноты» вядзецца з мэтай арышту і экстрадыцыі.


Беларускія праваабаронцы неаднойчы звярталі ўвагу, што ўлады Беларусі могуць выкарыстоўваць Інтэрпол для вышуку палітычных апанентаў і ўдзельнікаў пратэстаў. Запыты ад Беларусі паводле выразна «палітычных» артыкулаў Інтэрпол адхіляе, аднак паводле эканамічных і іншых справаў цалкам могуць затрымаць.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10