Вайна

У ЗСУ заявілі, што падбілі яшчэ два расейскія самалёты на аэрадроме

Расейскі МіГ-31. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: IRONHIDE. VVO_7070 / Wikimedia
Расейскі МіГ-31. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: IRONHIDE. VVO_7070 / Wikimedia
podpis źródła zdjęcia

У ноч на 9 чэрвеня падраздзяленні сіл спецыяльных аперацыяў Збройных сілаў Украіны ва ўзаемадзеянні з іншымі складнікамі Сіл абароны Украіны, нанеслі ўдар па аэрадроме «Саваслейка» ў Ніжагародскай вобласці Расеі. Пра гэта паведамілі ў Генеральным штабе ЗСУ.

Як заяўляецца, аэрадром «Саваслейка» выкарыстоўваецца Расеяй для ўдараў па тэрыторыі Украіны. З яго, напрыклад, рэгулярна ўзлятаюць знішчальнікі МіГ-31к, якія з'яўляюцца носьбітамі аэрабалістычных ракетаў «Кінжал».
,,

«Паводле папярэдняй інфармацыі, паражаныя дзве адзінкі авіяцыйнай тэхнікі ворага (верагодна, самалёты МіГ-31 і Су-30/34). Вынікі баявой працы ўдакладняюцца», – адзначылі ў Генштабе.


Чытайце таксама:
Байцы 30-й асобнай механізаванай брыгады імя Канстанціна Астрожскага страляюць з сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град» у Данецкай вобласці, Украіна. 3 чэрвеня 2025 года. Фота: Viacheslav Madiievskyi / Ukrinform / NurPhoto via Getty Images

NATO пахваліла атаку Украіны на расейскія вайсковыя самалёты. Прадстаўнік Трампа занепакоіўся

Нагадаем, што 1 чэрвеня падчас аперацыі, якой далі назву «Павуціна», дроны СБУ паразілі мішэні адразу на чатырох вайсковых аэрадромах РФ – «Белая», «Дягилево», «Оленья», «Иваново» у Мурманскай, Іванаўскай, Разанскай і Іркуцкай вобласцях. Сібірскі рэгіён зазнаў абстрэл упершыню з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Ва Украіне заяўлялі, што пашкодзілі або знішчылі 41 расейскі самалёт стратэгічнай авіяцыі. Сярод іх - самалёт-выведнік А-50, які ў 2023 годзе быў пашкоджаны ў Мачулішчах пад Менскам.

6 чэрвеня ў Генштабе ЗСУ адзначылі, што быў нанесены паспяховы ўдар па аэрадромах Энгельс у Саратаўскай вобласці і Дзягілева ў Разанскай вобласцях Расеі. Як заяўляецца, у Энгельсе пацверджаныя шматлікія траплянні ў прынамсі тры рэзервуары з гаруча-змазачнымі матэрыяламі з наступным узгараннем і маштабным пажарам на абʼекце, зафіксаваныя дзясяткі выбухаў у раёне цэляў. У Дзягілеве таксама была інфармацыя пра пажар у раёне цэлі. Акрамя таго, у ноч з 5 на 6 чэрвеня беспілотнікі атакавалі «Міжнародны аэрапорт Бранск» у вёсцы Акцябрскае пад Бранскам. У выніку быў знішчаны гелікоптар Мі-8 знішчаны, адбылася дэтанацыя яго баявога камплекта, а гелікоптар Мі-35 быў пашкоджаны.

7 чэрвеня ўкраінскія сілы збілі расейскі знішчальнік Су-35 на курскім напрамку. Паводле непацверджанай інфармацыі, яго збіў заходні знішчальнік F-16, які стаіць на ўзбраенні ЗСУ.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10