Уладзімір Пуцін фактычна высунуў новую ўмову для мірных перамоваў: вонкавае кіраванне Украінаю з тым, каб зладзіць там выбары і сфармаваць «дзеяздольны ўрад». Украінскі палітолаг Уладзімір Фясенка ў эфіры «Вот Так» назваў гэта прапагандысцкай заяваю і імкненнем зацягнуць мірныя перамовы.