навіны

Амерыканец з беларускімі каранямі можа заняць пасаду камандуючага сіламі NATO ў Еўропе

img
Галоўны прадстаўнік Пэнтагону Шон Парнэл (злева) і генерал-лейтэнант Алексус Грынкевіч (справа) бяруць удзел у прэс-канферэнцыі ў Пэнтагоне 17 сакавіка 2025 года ў Арлінгтане, штат Вірджынія. Фота: Alex Wong/Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Новым галоўнакамандуючым сіламі NATO ў Еўропе зноў будзе амерыканец і, хутчэй за ўсё, гэта будзе генерал-лейтэнант Вайскова-паветраных сілаў ЗША Алексус Грынкевіч, паведамляе «Reuters» са спасылкаю на свае крыніцы. У Грынкевіча знайшліся беларускія карані.

На чале NATO ў Еўропе будзе новы чалавек, і традыцыйна ім станецца амерыканскі генерал, нягледзячы на рэзкія заявы прэзідэнта ЗША Доналда Трампа ў дачыненні хаўруснікаў у альянсе. Пра гэта «Reuters» паведамілі тры амерыканскія і адна еўрапейская чыноўнікі, а таксама крыніца ў NATO.


Адна з крыніцаў сцвярджае, што Трамп апавёў пра намер прызначыць амерыканца ў Еўропе генеральнаму сакратару NATO Марку Рутэ.


Пэнтагон, Белы дом і NATO не адказалі на запыты агенцтва ў гэтым пытанні.

Чытайце таксама:
Беспілотнікі, задзеяныя ў аперацыі СБУ супраць расейскай стратэгічнай авіяцыі. Фота: «РБК-Україна» / rbc.ua

Эксперты ЗША: Украіна вывела вайну на новы ўзровень. Як будзе помсціць Расея?

Афіцыйныя асобы ЗША адзначылі, што пасада вярхоўнага галоўнакамандуючага Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі NATO ў Еўропе (SACEUR) і Еўрапейскага камандавання Узброеных сілаў ЗША (EUCOM) можа заняць генерал-лейтэнант ВПС Алексус Грынкевіч.


Пакуль гэтую пасаду з 2022 года займае Крыстафэр Каволі.


Як высветліла радыё «Свабода», Грынкевіч мае беларускія карані. Алексус Грынкевіч – праўнук Іллі Грынкевіча, які нарадзіўся ў Менску. Ілля Грынкевіч эміграваў у ЗША ў 1899 годзе падчас першай масавай эміграцыі з беларускіх земляў тагачаснай Расейскай імперыі, і стаў называцца Elias Grinkevitch. Пазней прозвішча ў англамоўных дакументах змянілася на Grynkewich.


У 1906 годзе беларус ажаніўся з 22-гадовай Анастасіяй Снігірэвіч з Вільні, якая трапіла ў Нью-Ёрк у 1901-м. Паводле перапісу 1920 года, Ілля і Анастасія разам з чатырма дзецьмі жылі ў Брукліне, а працавалі ў гатэлі. У анкеце адзначаецца, што родная мова абаіх – расейская.


Грынкевіч не адзіны вядомы замежны вайсковец з беларускімі каранямі. Галоўнакамандуючы Узброеных сілаў Украіны Аляксандр Сырскі таксама мае продка з Беларусі. Ягоны дзед Пракоп Сырскі нарадзіўся на тэрыторыі Беларускай ССР і быў выведнікам. У 1942 годзе быў узнагароджаны медалём «За адвагу» за тое, што раскрыў месцазнаходжанне нямецкіх войскаў, якія перашкаджалі руху савецкіх пехацінцаў.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10