Сёлета Аляксандр Лукашэнка змяніў традыцыю і павіншаваў з Днём незалежнасці ЗША прэзідэнта гэтай краіны. У 2021–2024 гадах, калі Злучанымі Штатамі кіраваў Джо Байдэн, беларускі палітык віншаваў толькі амерыканскі народ. «Белсат» спытаў амерыканіста Антона Пянькоўскага, што гэта магло значыць.