1 чэрвеня Служба бяспекі Украіны паведаміла пра аперацыю «Павуціна» ў справе знішчэння расейскай стратэгічнай авіяцыі. «Белсат» спытаў у беларускага вайсковага эксперта, ці адаб'ецца гэта на пастаўках з РФ у нашую краіну знішчальнікаў і бамбавікоў ды якія высновы зрабілі ў Менску пасля поспеху ўкраінскай атакі.