Міністэрства транспарту Расеі заявіла, што рух аўтамабіляў па Крымскім мосце ажыццяўляецца ў штатным рэжыме. Пасля атакі, пра якую паведаміла Служба бяспекі Украіны, аўтарух на мосце закрываўся двойчы.
«Перакрыцці руху на Крымскім мосце ажыццяўляліся сёння двойчы, але яны не выклікалі сур'ёзных цяжкасцяў для кіроўцаў. Цяпер рух аўтатранспарту на Крымскім мосце выконваецца ў абодва бакі ў штатным парадку пасля праходжання неабходных надглядных працэдураў. Колькасць транспарту, што прыбывае на дагляд, адпавядае прагнозам на пачатак турыстычнага сезону. Станам на 18:00 у чарзе з боку Тамані чакаюць 150 транспартных сродкаў, з боку Керчы – 250», – распавёў Мінтранс Расеі.
Якая сітуацыя з рухам цягнікоў праз мост, не паведамляецца.
3 ліпеня Служба бяспекі Украіны паведаміла, што будуць «новая ўнікальная спецаперацыя» і трэці выбух на Крымскім мосце, ужо пад вадой. У тэлеграм-канале СБУ зʼявіліся кадры выбуху, аднак ацаніць пашкоджанні складана.
СБУ паведаміла, што «падводныя падпоркі апораў моцна пашкоджаныя на ўзроўні дна – 1100 кг выбухоўкі ў тратылавым эквіваленце гэтаму паспрыялі. Фактычна мост у аварыйным стане».
Арсен Рудэнка belsat.eu