навіны

Па дарозе можна плыць на байдарцы, са столі цячэ вада: Гомель затапіла дажджом

Наступствы непагадзі ў Гомлі
Наступствы непагадзі ў Гомлі. Фота: Гомельщина официально / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Праз залеву ў Гомлі затапіла дарогі і дамы. У сацыяльных сетках беларусы паказваюць, як плывуць на байдарках па горадзе і спрабуюць уратаваць кватэры ад вады, якая цячэ са столі.

Непагадзь прывяла таксама да падзення дрэваў – зафіксаваныя 20 выпадкаў у Гомельскай вобласці, апавядае тэлеграм-канал мясцовых уладаў «Гомельщина официально». У чатырох выпадках у Гомлі дрэвы ўпалі на аўтамабілі.


«Таксама зафіксаваныя пашкоджанні дахаў трох будынкаў у абласным цэнтры і ў Лельчыцкім раёне. Работнікі МНС пяць разоў былі задзеяныя для прыбірання і распілоўвання паваленых дрэваў: у абласным цэнтры, у Лельчыцкім і Ельскім раёнах.


У выніку падзення дрэваў выпадкаў траўмавання людзей не зафіксавалі. Выпадкаў вымыкання электразабеспячэння на гэты момант не зафіксавалі», – піша «Гомельщина официально».


Людзі паказваюць, што адбываецца на дварэ і ў дамах. Напрыклад, у адным са шматпавярховікаў вымакнуць можна, не выходзячы з пад'езду, у адной з кватэраў таксама цячэ проста са столі. Некаторыя ставяцца да сітуацыі з гумарам і плывуць па дарозе на байдарцы.

Наступствы непагадзі ў Гомлі. Фота: Гомель. Главное! / Telegram
Наступствы непагадзі ў Гомлі. Фота: Гомель. Главное! / Telegram

Пакутуе і бізнес. Толькі адкрылі салон – трэба рабіць рамонт, дзеліцца ў сацсетках адна з гомелек:


«Гомельаблгідрамет» абвясціў, што і ўначы 4 чэрвеня ў Гомлі часам чакаецца залева і навальніца. Ратавальнікі заклікаюць мясцовых жыхароў быць асцярожнымі.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10