Меркаваннi

Разбамбіць самалёты аказалася лягчэй, чым дастукацца да Трампа

Ілжывыя аб'екты на зямлі каля самалётаў Ту-95 на ўзлётна-пасадачнай паласе авіябазы «Украінка» каля Серышава ў Амурскай вобласці, Расея. 27 траўня 2025 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Satellite image ©2025 Maxar Technologies / AFP / East News
Ілжывыя аб'екты на зямлі каля самалётаў Ту-95 на ўзлётна-пасадачнай паласе авіябазы «Украінка» каля Серышава ў Амурскай вобласці, Расея. 27 траўня 2025 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Satellite image ©2025 Maxar Technologies / AFP / East News
podpis źródła zdjęcia

Калі б не падзеі нядзельнай ночы, на перамовы ў Стамбуле паміж дэлегацыямі Расеі і Украіны наўрад ці нехта б звярнуў асаблівую ўвагу. «Дзень авіяцыі» – так у сацыяльных сетках празвалі бліскучую вайсковую аперацыю ЗСУ «Павуціна» 1 чэрвеня.

Масаваная атака дронамі аэрадромаў Мурманскай і Іркуцкай вобласцяў, у выніку якой былі знішчаныя або пашкоджаныя больш за 40 баявых расейскіх самалётаў, выклікала бурную рэакцыю карыстальнікаў у сацсетках. Імгненна з'явіліся вершы, карцінкі, мульцікі на падтрыманне ЗСУ. Выраз прэзідэнта ЗША Доналда Трампа «У вас няма картаў на руках» успрымаецца цяпер не так балюча. Украінцы паказалі, што таксама маюць козыры.

,,

Падумаць толькі: шматмільённыя крылатыя баявыя машыны знішчаныя дронамі, кожны з якіх можа спакойна панесці ў руках дзіця – як цацку! Пасля хвалі захапленняў узніклі пытанні: як такое сталася магчыма? У вялізнай ядравай краіне за пару гадзінаў знішчана столькі перадавой баявой тэхнікі! 


Як саюзнікі Расеі зрэагавалі на такую падзею? Некаторыя ТГ-каналы паведамілі пра начны званок міністра МЗС Расеі Сяргея Лаўрова Трампу. Скардзіўся? Прасіў дапамогі?

 

І вось наступіў той самы дзень перамоваў. Ніякага дыпламатычнага прарыву ў перамоўным працэсе паміж Расеяй і Украінай і без таго не прадбачылася. Дый перамоўным гэты працэс назваць нельга. Ніхто не ведаў зместу мірнага пагаднення расейскага мемарандуму. Дый ніводны з бакоў не мае намеру саступаць украінскія тэрыторыі. Пра якія гарантыі бяспекі можна казаць у такой сітуацыі? 

,,

Большасць экспертаў сыходзяцца ў меркаванні, што адмовіцца ад перамоваў і не прыехаць у Стамбул дэлегацыі не маглі, каб не злаваць амерыканскага прэзідэнта. Бо кожны з бакоў спадзяецца, што Трамп націсне на апанента.


Перамовы доўжыліся крыху больш за гадзіну. Украіна патрабуе вярнуць на радзіму дзяцей, якіх расейскія акупанты вывезлі ў Расею, і перадала спіс з 339 імёнаў. Паколькі расейскую дэлегацыю ўзначальваў памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі, цынізм быў прадказальны. «Не рабіце спектаклю для бяздзетных еўрапейскіх бабулек», – сказаў ён. Так што сотні выкрадзеных малых украінцаў па-ранейшаму застаюцца ў закладніках Крамля, і пакуль няма магчымасці вярнуць іх дадому.

 

Крыху лепш ідзе справа з дарослымі. Украіна запрапанавала абмяняць цяжка параненых, хворых і маладых палонных, узростам ад 19 да 25 гадоў, а таксама перадаць целы забітых для пахавання. Усё гэта ў фармаце ўсіх на ўсіх. Ну хоць у гэтым пытанні не было катэгарычнай адмовы. Мядзінскі запэўніў, што створаць медычную камісію для правярання здароўя ўкраінскіх ваеннапалонных.

Украінскія інжынеры збіраюць БПЛА на заводзе для вытворчасці беспілотнікаў у Адэсе, Украіна. 1 чэрвеня 2025 года. Фота: Maksim Voytenko / Anadolu / Abaca Press / East News
Украінскія інжынеры збіраюць БПЛА на заводзе для вытворчасці беспілотнікаў у Адэсе, Украіна. 1 чэрвеня 2025 года. Фота: Maksim Voytenko / Anadolu / Abaca Press / East News
Чытайце таксама:
Атака на расейскі вайсковы аэрадром у Аленягорску, 1 чэрвеня 2025 года. Скрыншот з відэа: Exilenova+ / Telegram

Пуціну няма чым адказаць на ўкраінскую атаку на аэрадромы – заходнія эксперты

А вось на безумоўнае спыненне агню расейская дэлегацыя не пагадзілася. Мядзінскі падчас брыфінгу сказаў, што гаворка можа ісці толькі пра 2-3 дні «на асобных участках фронту», каб «камандзіры маглі падабраць целы сваіх жаўнераў». І больш ніякіх зрухаў. Была прапанова ўкраінскага боку ў канцы месяца сустрэцца разам з прэзідэнтам ЗША, але і тут няма адказу.

 

«Financial Times» апублікавала тэкст украінскага мемарандуму. Ён складаецца з пяці раздзелаў: асноўныя прынцыпы і працэс перамоваў; пагадненне аб спыненні агню і рыхтаванне да сустрэчы лідараў; спыненне агню; захады для ўмацавання даверу і, нарэшце, сустрэча лідараў.

 

У прынцыпе, нічога новага. Усё тыя ж патрабаванні спыніць агонь на сушы, у небе і на моры на 30 содняў. У некаторых пунктах пра гарантыі бяспекі Украіна настойвае, што «не возьме на сябе абавязкаў заставацца нейтральнаю». Гэта значыць, што Кіеў пакідае за сабою права дамагацца сяброўства ў NATO ці ў Еўразвязе. І не павінна быць ніякіх абмежаванняў у дачыненні ўкраінскага войска ці вайсковага кантынгенту сяброўскіх краінаў на тэрыторыі Украіны. Што да зняцця санкцыяў, то ўкраінскі бок у выпадку пазітыўных зрухаў прапануе ўвесці механізм «snapback sanctions». Гэта калі ў выпадку парушэння ўмоваў аўтаматычна вяртаюцца ўсе знятыя раней абмежаванні. Цяпер такі механізм з боку ААН працуе ў дачыненні Ірану.

,,

Насамрэч усе стаміліся ад чакання хоць нейкага пачатку працэсу перамоваў пра перамірʼе. Здаецца, ужо ўсе зразумелі, што Расея штучна зацягвае гэты працэс. І ясна, з якою мэтаю: ёй неабходны час для нарошчвання моцы каля Харкава і Сумаў. 


Чытайце таксама:
Беспілотнікі, задзеяныя ў аперацыі СБУ супраць расейскай стратэгічнай авіяцыі. Фота: «РБК-Україна» / rbc.ua

Эксперты ЗША: Украіна вывела вайну на новы ўзровень. Як будзе помсціць Расея?

Гэта пацвярджаюць і заявы расейскіх чыноўнікаў: маўляў, Сумы павінны адысці да Расеі. Зацягванне прыводзіць да таго, што Трамп кожны раз спадзяецца на новы этап перамоваў і, відаць, верыць, што яшчэ крыху – і ён наступіць, але на практыцы гэта аслабляе Украіну, якая можа не атрымаць неабходнай дапамогі перад пачаткам расейскага наступу. Бо «пакет Байдэна» скончыўся, а новы не пачаўся.

 

На тое, што Расея рыхтуецца да новага нападу і ён, хутчэй за ўсё, ізноў будзе ажыццяўляцца з боку Беларусі, указвае і дата запланаваных вучэнняў «Захад-2025». Давайце ўспомнім вучэнні «Захад-2021», калі ў іх бралі ўдзел расейскія фармаванні, якія потым ваявалі ва Украіне. Гэта і падраздзяленні 1-й танкавай арміі, і 6-й, а таксама 20-й агульнавайсковай арміяў, і 4 тысячы байцоў з чатырох дывізіяў ПДВ.

 

Яшчэ 5 сакавіка Уладзімір Зяленскі заяўляў, што Расея прыкладае намаганні, каб уцягнуць Беларусь у вайну. Пазней, падчас Мюнхенскай канферэнцыі, ён заявіў, што расейскія войскі на падставе вучэнняў на тэрыторыі Беларусі могуць быць выкарыстаныя для нападу на краіны NATO.

 

Тым часам Украіна рыхтуецца адбіваць летні наступ ворага, і зусім няясна, ці атрымае яна ў поўным абʼёме неабходную для гэтага дапамогу. Гэтак жа, як незразумела, ці дастукаецца хтосьці да Трампа і растлумачыць яму нарэшце, што нельга давяраць Крамлю і гуляць паводле ягоных правілаў, даючы магчымасць агрэсару канцэнтраваць сілы для новага нападу. Час гуляе толькі на руку агрэсару, і для Украіны гэта можа мець катастрафічныя наступствы.


belsat.eu


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш

апошнія

Item 1 of 10