Вайна

Пуціну няма чым адказаць на ўкраінскую атаку на аэрадромы – заходнія эксперты

Атака на расейскі вайсковы аэрадром у Алянягорску, 1 чэрвеня 2025 года. Скрыншот з відэа: Exilenova+ / Telegram
Атака на расейскі вайсковы аэрадром у Аленягорску, 1 чэрвеня 2025 года. Скрыншот з відэа: Exilenova+ / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Украінская атака дронамі на расейскія аэрадромы стала адною з самых маштабных за ўвесь час вайны. Паводле інфармацыі СБУ, знішчана або пашкоджана больш як 40 расейскіх вайсковых самалётаў, у тым ліку стратэгічныя бамбавікі. Пры гэтым у Расеі няма нічога асаблівага, чым яна магла б адказаць на гэтую атаку, піша «BILD».

На думку вайсковага эксперта Ніка Лянге, Расея «не чакала такога ўдару і перабывае ў шоку». Ён нагадаў, што Расея і так «раней жорстка бамбіла Кіеў ды іншыя гарады» Украіны.

,,

«Расея не мае сакрэтных рэзерваў або цуд-зброі, з дапамогай якой яна магла б адказаць. Мы працягнем назіраць за тым, што Расея рабіла гадамі – за атакамі беспілотнікаў і ракетаў на ўкраінскіх мірных жыхароў», – мяркуе эксперт.


Чытайце таксама:
Аперацыя СБУ: момант атакі на расейскую авіябазу. 1 чэрвеня 2025 года. Скрыншот: generalstaff_ua / Telegram

«Масква ў пэўным шоку». СБУ атакавала ў Расеі 40 вайсковых самалётаў

Чытайце таксама:
Беспілотнікі, задзеяныя ў аперацыі СБУ супраць расейскай стратэгічнай авіяцыі. Фота: «РБК-Україна» / rbc.ua

Эксперты ЗША: Украіна вывела вайну на новы ўзровень. Як будзе помсціць Расея?

Былы вайсковы дарадца Белага дому Пітэр Раф таксама адзначыў, што «Расея і так ужо кінула ўсю сваю звычайную зброю на Украіну». Паводле яго, пакуль Уладзімір Пуцін «не жадае выкарыстоўваць зброі масавага паражэння, што мае свае наступствы, у яго няма срэбнай кулі ў запасе».

Не чакае эскалацыі канфлікту найбліжэйшым часам і вайсковы аналітык Томас Егер, бо «вайна ўжо вядзецца на вельмі высокім узроўні і не можа цяпер рацыянальна абвастрацца гарызантальна і вертыкальна». На ягоную думку, Расея проста працягне свае ранейшыя атакі.

Вайсковы эксперт Густаф Грэсэль не выключае, што Расея можа наважыцца на цяжкія авіяўдары для дэманстрацыі сілы. Але пакуль, канстатаваў ён, «расейская прапаганда спрабуе максімальна пераменшыць інцыдэнт».

1 чэрвеня СБУ завяршыла аперацыю «Павуціна», якую рыхтавала паўтара года: дроны, прывезеныя фурамі да аэрадромаў у чатырох расейскіх рэгіёнах, атакавалі самалёты стратэгічнай авіяцыі. Вайсковы аналітык Ян Мацвееў у эфіры «Вот Так» назваў акцыю «гістарычнаю з гледзішча спецслужбаў» і паразважаў, якім можа быць адказ Расеі.

Украіна «цяпер вывела вайну на новы ўзровень», сказала Эвэлін Фаркас, экс-намесніца памочніка міністра абароны ЗША ў пытаннях Расеі, Украіны і Еўразіі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10