Вайна

У СБУ заяўляюць, што падарвалі адну з апораў Крымскага мосту

Крымскі мост. Фота: Rosavtodor.ru
Крымскі мост. Фота: Rosavtodor.ru
podpis źródła zdjęcia

Служба бяспекі Украіны (СБУ) паведаміла пра чарговую ўнікальную спецаперацыю супраць расейскіх войскаў. Гэтым разам – супраць мосту, што звязвае анексаваны Крым з Расеяй.

Чытайце таксама:
Атака на расейскі вайсковы аэрадром у Аленягорску, 1 чэрвеня 2025 года. Скрыншот з відэа: Exilenova+ / Telegram

Пуціну няма чым адказаць на ўкраінскую атаку на аэрадромы – заходнія эксперты

Як заяўляюць, аперацыя доўжылася некалькі месяцаў. Супрацоўнікі СБУ замінавалі апоры гэтага незаконнага аб'екту. І 3 чэрвеня а 4:44 спрацавала першая выбуховая прылада. Адмыслова падкрэсліваецца, што адбылося гэта без ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.

,,

«Падводныя апоры атрымалі сурʼёзныя пашкоджанні на ўзроўні дна – гэтаму спрыялі 1100 кг выбухоўкі ў тратылавым эквіваленце. Фактычна мост цяпер у аварыйным стане», – паведамілі ў СБУ.


Кіраўнік СБУ Васіль Малюк асабіста кіраваў аперацыяй і каардынаваў яе планаванне. Ён адзначыў, што гэта ўжо трэці ўкраінскі ўдар па мосце. 8 кастрычніка 2022 года а 6:05 у выніку выбуху на мосце былі разбураныя два аўтамабільныя пралёты і адбылося ўзгаранне вагонаў-цыстэрнаў на чыгуначным мосце. А 17 ліпеня 2023-га на мосце адбыўся другі выбух, у выніку якога адзін з аўтадарожных пралётаў быў разбураны, а другі – пашкоджаны.

Малюк назваў Крымскі мост незаконным расейскім абʼектам на тэрыторыі Украіны і абсалютна законнаю цэллю, бо ён выкарыстоўваецца для забеспячэння расейскіх войскаў.

1 чэрвеня СБУ завяршыла аперацыю «Павуціна», якую рыхтавала паўтара года: дроны, прывезеныя фурамі да аэрадромаў у чатырох расейскіх рэгіёнах, атакавалі самалёты стратэгічнай авіяцыі. Вайсковы аналітык Ян Мацвееў у эфіры «Вот Так» назваў акцыю «гістарычнаю з гледзішча спецслужбаў» і паразважаў, якім можа быць адказ Расеі. Паводле СБУ, знішчаныя або пашкоджаныя больш як 40 расейскіх вайсковых самалётаў, у тым ліку стратэгічныя бамбавікі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10