Музыку і праграміста Андрэя Прыстаўку называлі ў 2020 годзе БЧБ-мэнам. Той самы беларус з Берасця, які пафарбаваў у бел-чырвона-белы колер валасы і бараду ды якога бесперапынна кідалі на содні мясцовыя «ахоўнікі парадку». Свае апошнія 7 содняў Андрэй адседзеў ужо ў 2025-м у Віцебску. Пасля таго як прыехаў туды ў 2024-м з Польшчы, каб быць пры цяжка хворым бацьку. Калі зразумеў, што ім зацікавіўся КДБ, ізноў з'ехаў з краіны. Сёння ён мае патрэбу ў нашай дапамозе.