Naviny

«Сардэчна запрашаем у гестапа»: Праваабаронцы назвалі імёны сілавікоў ГУБАЗіКу, якія катавалі беларусаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Прававая ініцыятыва»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Прававая ініцыятыва»

Міжнародны камітэт расследавання катаванняў назваў канкрэтныя імёны сілавікоў ГУБАЗіКу, датычных да катаванняў, збіцця і жорсткага абыходжання з беларусамі, затрыманымі пасля выбараў 2020 года. Даследаванне не толькі называе імёны злачынцаў у пагонах, але і дае канкрэтныя доказы іхнай віны, заснаваныя на сведчаннях пацярпелых. І гэта значыць, што яны могуць быць прыцягнутыя да адказнасці.