6 чэрвеня, у гадавіну смерці ў выніку атакі мігрантам сяржанта Матэўша Сітэка, адбылося ўшанаванне яго памяці на беларуска-польскай мяжы. Пра гэта паведамілі ў Падляскім аддзеле Памежнай аховы Польшчы.
Каб ушанаваць памяць забітага сяржанта, польскія памежнікі прафінансавалі ўстаноўку памятнай шыльды, якая 6 чэрвеня была ўсталяваная на тэхнічнай загародзе ў тым месцы, дзе Матэўш Сітэк быў смяротна паранены нажом пры выкананні службовых абавязкаў, абараняючы мяжу.
Сяржант Матэўш Сітэк – жаўнер 1-й Варшаўскай бранятанкавай брыгады быў смяротна паранены нажом 28 траўня 2024 года пры спробе гвалтоўнага перасячэння польска-беларускай мяжы групай мігрантаў колькасцю 50 чалавек. Ён памёр 6 чэрвеня 2024 года.
Спецслужбы Польшчы выявілі, хто забіў Сітэка. Нападнік, як мяркуецца, паходзіць з Блізкага Усходу. Ён доўгі час заставаўся ў Беларусі, ад якой Польшча патрабавала супрацы ў справе забойства памежніка. Але Менск на гэта не пайшоў. Падазраваны ж пракраўся ў краіны Заходняй Еўропы, яго бачылі ў Францыі і Бельгіі.
Якуб Хруст belsat.eu