навіны

Расея здзейсніла наймаштабнейшы ўдар па Харкаве з пачатку вайны

Наступствы ўдару па Харкаве. Фота: РБК-Україна / Telegram
Наступствы ўдару па Харкаве. Фота: РБК-Україна / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Уначы 7 чэрвеня расейская армія ўдарыла па Харкаве, ужыўшы беспілотнікі, авіябомбы і ракеты. 

Цягам гэтай ночы Харкаў перажыў адну з самых страшных атак: усяго за паўтары гадзіны ў горадзе прагрымела больш за 40 выбухаў.

Удар быў камбінаваным і скіраваным на цывільную інфраструктуру. Агулам расейскія войскі выпусцілі на Харкаў 48 дронаў, 2 ракеты і скінулі 4 авіябомбы.

Паводле звестак мэра гораду, тры чалавекі загінулі, 17 чалавек, у тым ліку двое дзяцей (аднаму з іх споўнілася толькі 1,5 месяцы), атрымалі раненні.

Былі пашкоджаныя 18 шматкватэрных будынкаў і 13 прыватных дамоў. Пад заваламі яшчэ могуць быць людзі.

Акрамя Харкава, расейскія войскі атакавалі і іншыя ўкраінскія гарады: Дняпро, Паўлаград, наносілі ўдары па ваколіцах Нікапалю. У Дняпры была пашкоджаная інфраструктура, адно з прадпрыемстваў, навучальная ўстанова і дзясяткі гаражоў.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10