рэпартаж

«І прыйдзе беларускі час! Прыйдзе час Дзядоў!» Беларусы прайшлі шэсцем памяці па Варшаве

Дзяды ў Варшаве. Фота: Белсат
Дзяды ў Варшаве. Фота: Белсат

Беларусы Варшавы 2 лістапада ўшанавалі Дзядоў шэсцем і мітынгам на Замкавай плошчы польскай сталіцы. «Няхай гэты час Дзядоў стане для нас усіх часам еднасці», – казала на мітынгу прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінету Аліна Коўшык. На жаль, ні Зянона Пазняка, ні многіх іншых палітыкаў, якія маглі б аб'яднаць вакол сябе беларусаў, сярод удзельнікаў шэсця да калоны Жігімонта мы не заўважылі. «Белсат» распавядае, як усё адбывалася.