Gistoryi

«Жыццё ідзе, нават на вайне». Беларусы Канады запісалі альбом пра лёс жаўнера

На прэзентацыі альбому «Некрут»
На прэзентацыі альбому «Некрут». 16 траўня 2025 года, Таронта. Фота: асабісты архіў Змітра Леановіча

Новы этнапраект «3Мы» («ТрыМЫ»), у якім бярэ ўдзел лідар легендарнага гурта «Троіца» Іван Кірчук, у траўні выдаў альбом «Некрут», прысвечаны лёсу беларускага салдата, якога забралі на 25 гадоў у армію Расейскай імперыі. У творах спалучаюцца традыцыйны беларускі фальклор і сучасная музыка. Пра стварэнне альбому, яго філасофію і будучыню беларускай культуры за мяжою гутарым з удзельнікам «3Мы», музыкам і прадзюсарам Змітром Леановічам, які ўжо 15 гадоў жыве ў Канадзе, але імкнецца захоўваць і прасоўваць беларускую культуру.