Naviny

Былога амбасадара Украіны ў Беларусі звінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе

Былы амбасадар Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежэль і Аляксандр Лукашэнка. Фота: belarus.mfa.gov.ua
Былы амбасадар Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежэль і Аляксандр Лукашэнка. Фота: belarus.mfa.gov.ua

Офіс генеральнага пракурора Украіны паведаміў, што тры былыя міністры абароны Украіны падазраюцца ў дзяржаўнай здрадзе (ч.1 арт. 111 КК Украіны). Адзін з іх – Міхаіл Ежэль, які быў амбасадарам у Беларусі і дагэтуль жыве ў нашай краіне.