Аналітыка

Якія краіны павіншавалі Лукашэнку з «перамогай» у 2020 годзе, а якія – цяпер?

Краіны, лідары якіх павіншавалі Аляксандра Лукашэнку з перамогай у студзені 2025 года. Інфаграфіка: Белсат
Краіны, лідары якіх павіншавалі Аляксандра Лукашэнку з перамогай у студзені 2025 года. Інфаграфіка: Белсат
podpis źródła zdjęcia

На трэці паслявыбарны дзень можна ўжо падвесці пэўныя вынікі міжнароднага прызнання «выбараў» у Беларусі ў 2025 годзе. А таксама параўнаць, якія краіны віншавалі яго ў мінулы раз – у 2020-м.

Паводле прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі, яго на гэты раз павіншавалі перадусім аўтарытарныя лідары постсавецкай прасторы – Азербайджану, Казахстану, Кыргызстану, Расеі, Таджыкістану, Туркменістану і Узбекістану. Таксама свае віншаванні даслалі лідары В’етнаму, Кітаю, М’янмы і Пакістану.

З Еўропы прыйшло два віншаванні – ад прэзідэнта Сербіі і старшыні Босніі і Герцагавіны. Таксама Лукашэнку павіншавалі кіраўнікі Венесуэлы, Кубы і Нікарагуа. З лідараў Афрыкі і Акіяніі ніхто яму віншаванняў не дасылаў.

Гэты спіс у значнай ступені паўтарае пералік тых сусветных лідараў, хто віншаваў Лукашэнку ў жніўні 2020 года. Тады з постсавецкіх краінаў яго яшчэ віншавалі лідары Арменіі і Малдовы, але з першай Лукашэнка пасварыўся, а ў другой улады змяніліся і віншаваць яго перасталі. Пры гэтым у жніўні 2020 года невядома пра віншаванне ад прэзідэнта Туркменістану – ён даслаў віншавальную тэлеграму толькі пасля таемнай інаўгурацыі 23 верасня.

З азіяцкіх краінаў Лукашэнку тады не віншавалі лідары М’янмы і Пакістану – саюзная Менску вайсковая хунта захапіла ўладу ў Найп’ідзе толькі ў 2021-м, не прыйшлі тады да ўлады і дзейныя кіраўнікі з Ісламабаду. Разам з тым тады Лукашэнку віншавалі лідары Аману, Турэччыны і Сірыі – цяпер ад іх віншаванняў няма. І калі саюзны Менску Башар аль-Асад пазбавіўся сваёй улады летась, то прычыны адсутнасці віншаванняў з Маскату і Анкары невядомыя.

Краіны, лідары якіх павіншавалі Аляксандра Лукашэнку з перамогай у жніўні 2020 года. Інфаграфіка: Белсат
Краіны, лідары якіх павіншавалі Аляксандра Лукашэнку з перамогай у жніўні 2020 года. Інфаграфіка: Белсат
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка галасуе на выбарах прэзідэнта Беларусі на выбарчым участку ў Менску, Беларусь. 26 студзеня 2025 года. Фота: Natalia Kolesnikova / AFP / East News
«Выбары» прайшлі, а легітымнасці не дадалося. Ці так ужо «фіялетава» гэта Лукашэнку? Аналітыка

У непостсавецкай Еўропе тады было толькі віншаванне ад Босніі і Герцагавіны, . У Амерыцы, Афрыцы і Акіяніі кола віншавальнікаў было такім самым.

Тыя, хто павіншаваў Лукашэнку, самі вельмі падобныя да яго і маюць праблемы з сусветным прызнаннем, як то ўлады Венесуэлы ці М’янмы. Самая дэмакратычная краіна, лідар якой даслаў сваё віншаванне – Сербія – займае толькі 64 радок са 167 у Сусветным індэксе дэмакратыі ад The Economist. Боснія і Герцагавіна адстае ад яе на 30 пазіцыяў, а рэшта віншавальнікаў у першую сотню не трапіла. Тая ж, напрыклад, М’янма, дзе ідзе сапраўдная грамадзянская вайна, знаходзіцца на перадапошнім, 166 месцы. У некаторых краінах, як то Азербайджане і Туркменістане, склаліся ўжо цэлыя прэзідэнцкія дынастыі.

Агулам у жніўні 2020 года Лукашэнку павіншавалі лідары 17 замежных краінаў, у студзені 2025-га – на адну менш. І гэта пры тым, што ў ААН уваходзяць 193 дзяржавы, а яшчэ дзве маюць статус назіральніка. То бок, Лукашэнку павіншавалі толькі 8 % з іх.

Макар Мыш belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10