Арменія прамяняла Лукашэнку на Ціханоўскую. Як далёка пойдзе краіна (пакуль яшчэ) АДКБ
22.06.2024, 13:01
Святлана Ціханоўская з міністрам замежных справаў Арменіі Араратам Мірзаянам. (Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай.)
podpis źródła zdjęcia
На падобны крок не гатовыя пайсці і некаторыя краіны, што імкнуцца ў Еўразвяз і NATO.
Стасункі ўладаў Арменіі і беларускіх дэмакратычных сілаў імкліва паляпшаюцца на тле рэзкага іх пагаршэння паміж Ерэванам і Менскам. І гэта ўсё пры тым, што дзве краіны ўваходзяць у эканамічны і вайсковы альянсы на чале з Расеяй. Пытанне, праўда, у тым, наколькі далёка гатовая Арменія зайсці ў гэтых стасунках.
Святлана Ціханоўская з міністрам замежных справаў Арменіі Араратам Мірзаянам. (Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай.)
20 чэрвеня ў Вільні адбылася сустрэча абранай прэзідэнткі Беларусі Святланы Ціханоўскай з міністрам замежных справаў Араратам Мірзаянам. Яны абмеркавалі нявыдачу беларускіх грамадзянаў на запыт рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Таксама беларуская лідарка выказала спадзяванне на стварэнне групы падтрымання дэмакратычнай Беларусі ў армянскім парламенце.
У той жа дзень Ціханоўская дала інтэрв’ю армянскаму журналісту і палітолагу Рубэну Мэграбяну ў эфіры «Першага армянскага інфармацыйнага» канала. Той назваў яе «дэ-факта народнаабранай прэзідэнткай Рэспублікі Беларусь». Падчас размовы палітык адзначыла, што ўжо некалькі разоў камунікавала не толькі з міністрам Мірзаянам, але і з армянскім прэм’ер-міністрам Ніколам Пашыньянам спікерам Аленам Сіманьянам. То бок, стасункі беларускіх дэмакратычных сілаў і армянскіх уладаў ужо маюць пэўную гісторыю.
А 21 чэрвеня ад іх з’явілася і першая практычная карысць: 24-гадовы грамадзянін Беларусі Максім Вайткявічус, якога на пачатку лютага затрымалі на армянскай мяжы на запыт беларускіх уладаў, а затым змясцілі пад варту, атрымаў у Ерэване палітычны прытулак.
То бок, Арменія сталася другой краінай СНД пасля Малдовы, з уладамі якой у дэмакратычных сілаў Беларусі ўсталяваліся кантакты. Але ў адрозненне ад Кішынэва Ерэван знаходзіцца ў больш шчыльнай інтэграцыі з Беларуссю і Расеяй: ён уваходзіць як у Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС), так і ў вайсковую Арганізацыю дамовы аб калектыўнай дапамозе (АДКБ). І ўсё гэта адбываецца падчас моцнага пагаршэння стасункаў паміж уладамі Арменіі і Беларусі.
Стасункі нязменнага 30 гадоў Лукашэнкі і Пашыньяна, які атрымаў уладу ў выніку вулічных пратэстаў, не заладзіліся даўно. Але моцна пагоршыліся яны пасля таго, як самаабвешчаны кіраўнік Беларусі падчас візіту ў траўні ў Азербайджан наўпрост ухваліў вайну Баку супраць мяцежнага Нагорнага Карабаху, населенага армянамі. Таксама ён заявіў, што абмяркоўваў з азербайджанскім прэзідэнтам магчымую армяна-азербайджанскую вайну і падтрымаў яе правядзенне, нягледзячы на дэ-юрэ саюзніцкія стасункі з Ерэванам.
Пашыньян спачатку проста раскрытыкаваў за дапамогу Баку дзве неназваныя краіны АДКБ, «чальцы якой, як аказалася, выконваюць не свае дамоўныя абавязкі, а плануюць вайну з Азербайджанам супраць нас». Затым агулам заявіў, што ні ён, ні іншыя афіцыйныя асобы Арменіі не паедуць у Беларусь, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Лукашэнка. Таксама ён сказаў аб магчымым выхадзе з АДКБ і заявіў, што краіна зменіць свой курс толькі тады, калі Лукашэнка знойдзе такія словы для выбачэння, якія змог бы прыняць армянскі народ, альбо Беларусь выйдзе з АДКБ. Таксама Арменія адклікала свайго амбасадара з Менску для кансультацый. На аналагічны крок пасля пайшлі і ўлады Беларусі. Ерэван у гэтым супрацьстаянні, падчас якога выявіліся і падрабязнасці вайсковых паставак з Беларусі ў Азербайджан, якраз і падтрымала Ціханоўская.
Палітолаг Рыгор Ніжнікаў з Фінскага інстытуту міжнародных стасункаў раней у размове з «Белсатам» выказваў меркаванне, што галоўным адрасатам заяваў Пашыньяна з’яўляецца кіраўнік Расеі, але для армянскага прэм’ера «лепей казаць казаць такія рэчы пра Лукашэнку, чым пра Пуціна». Таксама, на яго думку, заявы армянскіх уладаў былі скіраваныя і на ўнутраную аўдыторыю, бо «для Пашыньяна вельмі важна паказаць, што не ён з’яўляецца галоўнай прычынай паразы ў вайне [з Азербайджанам. – рэд. belsat.eu], што ўсё-такі шукаць трэба прычыны звонку і перадусім у Маскве».
Тым не менш, нельга сказаць, што Ерэван злуе толькі Менск. Ён сярод іншага замарозіў свой удзел у АДКБ ды патрабуе ад Крэмля вываду расейскіх пагранічнікаў з аэрапорту «Звартноц» каля армянскай сталіцы. Удзельнічала Арменія і ў Глабальным саміце міра, арганізаваным Украінай і Швейцарыя, хоць і не падпісала супольнай дэкларацыі.
Горад Сцепанакерт у Нагорным Карабаху, дзе 19 верасня 2023 года пачаўся канфлікт паміж Арменіяй і Азербайджанам. (Фота: Re:public of Artsakh / Telegram)
Армянскі палітолаг Гарут’юн Васканьян у каментары «Белсату» выказаў меркаванне, што сустрэча Мірзаняна з Ціханоўскай спрычыніцца да далейшага пагаршэння стасункаў паміж Менскам і Ерэванам. Пры гэтым, на яго думку, Пашыньян ужо сваімі словамі, што не прыедзе ў Беларусь, пакуль там кіруе Лукашэнка, паказаў, што «шляху назад няма».
Праўда, Васканьян заявіў, што адсутнасць дыпламатычных стасункаў слаба скажацца на дзвюх краінах. У тым ліку з прычыны нізкага таваразвароту паміж імі (181 млн долараў за 2023 год).
Палітолаг мяркуе, што прызнаннем Ціханоўскай улады Арменіі ўпісваюцца ў заходнюю палітыку супрацьстаяння з Расеяй. Ён адзначыў, што Пашыньян у 2020 годзе быў адным з першых, хто павіншаваў Лукашэнку з «перамогай» на выбарах. Хоць і тады было вядома пра пастаўкі Менскам зброі Баку.
,,
«Цяпер проста памяняўся зноў дэкларатыўны курс вонкавай палітыкі Арменіі. Яна жадае знайсці сваё месца ў так званым заходнім блоку. І, натуральна, зыходзячы з гэтага, Арменія жадае больш дагадзіць сваімі дзеяннямі Захаду», – сказаў палітолаг.
Тым не менш, паводле яго, крокі ў гэтым кірунку «інфантыльныя» і без «стратэгічнага мыслення»:
,,
«Гэта імпульсіўныя эмацыйныя рэакцыі з боку Ерэвана, якія пэўным чынам будуць шкодзіць больш Ерэвану, чым Менску ці Маскве. Бо Арменія знаходзіцца ў вельмі ўразлівым геаграфічным і геапалітычным становішчы. З аднаго боку Турэччына, з другога – Азербайджан, з якімі ў Расеі і Беларусі добрыя стасункі».
Прасіць жа прабачэння Лукашэнка не будзе, мяркуе Васканьян, бо «ён ніколі не лічыў, што перад кімсьці мусіць справаздачыцца». Нават з улікам таго, што сыход Арменіі з АДКБ будзе біць па іміджы арганізацыі і Расеі, што яе ўзначальвае.
Пры гэтым Васканьян падкрэсліў, што на словах дыстанцыючыся ад Менску і Масквы, заяўляючы пра магчымы выхад з АДКБ, Ерэван робіцца ўсё больш залежным ад Расеі эканамічна (7,3 млрд долараў таваразвароту за 2023 год). Дый Крэмль, на яго думку, можа ператварыцца для Арменіі з гаранта бяспекі, якім ён фармальна быў раней, у «гаранта небяспекі», а яна сама – стаць «аб’ектам агрэсіі» з боку РФ і саюзных ёй Азербайджану і Турэччыны. А сілаў у рэгіёне, якія б маглі абараніць Арменію ад гэтага няма, заявіў палітолаг.
21 чэрвеня ў МЗС Беларусі адбылася сустрэча кіраўніка ўпраўлення двухбаковай супрацы з краінамі СНД Сяргея Малунова з часовым павераным у справах Арменіі ў Менску Нарэкам Тыратуранам. Беларускі бок уручыў яму ноту, а таксама абмеркаваў шэраг пытанняў двухбаковых стасункаў, перспектывы гандлёва-эканамічнай супрацы і ўзаемадзеянне ў сумесных інтэграцыйных структурах.
Reform.news ацэньвае рэакцыю Менску на сустрэчу Мірзаяна з Ціханоўскай «на здзіўленне стрыманай», «хоць цалкам можна было чакаць, што беларускі рэжым выліцца рэзкімі заявамі наконт «абуральных» крокаў армянскага боку».
,,
«Нельга выключаць таго, што канфліктам з Лукашэнкам Пашыньян імкнецца дабіцца ад Крамля нейкіх саступак. І Святлана Ціханоўская спатрэбілася Ерэвану для павышэння ставак. Але калі кіраўніцтву Арменіі ўдасца дасягнуць сваіх мэтаў, то адпадзе і патрэба ў супрацьстаянні з Лукашэнкам. А следам і ў беларускіх дэмсілах. У сувязі з гэтым цікавая паўза, якую ўзяў афіцыйны Менск, адразу не ўчыніўшы істэрыкі наконт сустрэчы кіраўніка МЗС Арменіі з Ціханоўскай і інтэрвʼю з ёй. Не выключана, што прыцішыць запал настойліва параілі з Масквы, каб не правакаваць разрастанне канфлікту. Асабістыя ж крыўды Лукашэнкі ў Крамлі мала каго цікавяць», – піша Ігар Лянкевіч.
На яго думку, адно з важных пытанняў – «наколькі далёка Арменія мае намер «адпаўзаць» ад Расеі, і ці палічаць у Крамлі патрэбным мірыць ушчэнт пасвараных Пашыньяна і Лукашэнку». Аднак «калі геапалітычны разварот Арменіі – не тактычны манеўр для шантажу Крамля, а доўгатэрміновая стратэгія», то ў беларускіх дэмакратычных сілаў зʼяўляецца магчымасць выбудаваць з ім добрыя стасункі, што б стала для іх «важным і не толькі сімвалічным крокам», дадае аўтар.
У любым разе ўсталяванне стасункаў беларускіх дэмакратычных сілаў з уладамі Арменіі з’яўляецца для іх значным прарывам. Тым больш, што яно ўжо прыносяць пэўныя вынікі ў выглядзе палітычнага прытулку для ўцекачоў з Беларусі. Адбываецца гэта ва ўмовах, калі на падобны крок не гатовыя пайсці і некаторыя краіны, што дэкларуюць сваё імкненне ў Еўразвяз і NATO.
Агулам жа сітуацыя паказвае, што ўлады краінаў, якія раней віншавалі Лукашэнку з «перамогай», гатовыя мяняць сваю пазіцыю і наладжваць кантакты з ягонымі апанентамі. І апошнія дзеянні армянскіх уладаў ствараюць прэцэдэнт на будучыню для іншых.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.