навіны

Ціханоўская скіравалася з візітам у Малдову на запрашэнне Санду

Мая Санду і Святлана Ціханоўская. (Фота: Franak Viačorka / Facebook)
Мая Санду і Святлана Ціханоўская. (Фота: Franak Viačorka / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Санду стала першай кіраўніцай постсавецкай краіны па-за ЕЗ, з якой сустрэлася Ціханоўская.

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская 20 кастрычніка пачынае візіт у Малдову. Візіт адбудзецца на запрашэнне прэзідэнткі краіны Маі Санду.
Мая Санду і Святлана Ціханоўская. (Фота: Franak Viačorka / Facebook)
Мая Санду і Святлана Ціханоўская. (Фота: Franak Viačorka / Facebook)
«Я радая пачаць свой візіт у Малдову на запрашэнне прэзідэнткі Маі Санду. Я з нецярпеннем чакаю магчымасці абмеркаваць нашы агульныя еўрапейскія памкненні», – заявіла Святлана Ціханоўская ў сацсетцы «X».
Візіт працягнецца па 21 кастрычніка.
Апрача сустрэчы з Санду, запланаваная сустрэча са спікерам парламента Малдовы Ігарам Гросу і парламенцкай групай за дэмакратычную Беларусь. Таксама Ціханоўская возьме ўдзел у Малдаўскім жаночым форуме.
Мая Санду стала першай кіраўніцай постсавецкай краіны, што не ўваходзіць у Еўразвяз, з якой сустрэлася Святлана Ціханоўская. Упершыню яны сустрэліся 31 траўня 2022 года.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10