Шматтысячныя пратэсты ў Тайвані і развітанне з загінулым прэзідэнтам Ірану. Фатаграфіі тыдня


Цырымонія развітання з загінулым кіраўніцтвам у Іране, Дзень беларускіх палітвязняў у Літве, рэстаўрацыя сабору Нотр-Дам-дэ-Пары ў Францыі – сабралі фота за тыдзень.

Новы здымак вобласці зоркаўтварэння Мэсье 78 (цэнтральнай і самай яркай вобласці) касмічнага тэлескопа «Эўклід». Касмічны тэлескоп будзе назіраць за двума мільярдамі галактык на працягу шасці гадоў у спробе разгадаць таямніцу няўлоўнай цёмнай матэрыі. 
Фота: Handout / ESA / Euclid Consortium / NASA / AFP / East News
Сваякі ізраільскіх закладнікаў, якія ўтрымліваюцца тэрарыстамі «Хамасу» ў Газе, трымаюць фатаграфіі сваіх блізкіх падчас перформансу з заклікам да іх вяртання. Тэль-Авіў, Ізраіль. 23 траўня 2024 года.
Фота: Oded Balilty / AP Photo / East News
Уцекачы народнасці рахінг’я аглядаюць абломкі сваіх дамоў пасля пажару ў лагеры для бежанцаў у горадзе Кокс-Баджар, Бангладэш. 24 мая 2024 года.
Фота: AFP / East News
Крыж Круа-дзю-Шэве паднялі перад яго паўторнай устаноўкай на апсіду сабору Нотр-Дам-дэ-Пары ў Парыжы. Круа-дзю-Шэве – адзіная частка даху сабора, якая не згарэла ў выніку разбуральнага пажару ў красавіку 2019 года. Парыж, Францыя. 24 траўня 2024 года.
Фота: Thibault Camus / AP Photo / East News
Мітынг салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі адбыўся на Катэдральнай плошчы Вільні з нагоды Дня палітвязня. Удзельнікі акцыі акрамя перформансу з брутальным затрыманнем дзяўчат АМАПам зладзілі таксама выставу партрэтаў загінулых палітвязняў. У акцыі прынялі ўдзел некалькі сотняў чалавек. Вільня, Літва. 21 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Прыхільнік кіруючай Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі трымае банэр з заклікам да спікеру парламенту Хань Го-Ю сысці ў адстаўку падчас шматтысячнага мітынгу ў Тайбэі супраць ініцыяваных апазіцыйнымі партыямі палітычных рэформаў. Апазіцыйныя партыі вылучылі законапраект аб пашырэнні паўнамоцтваў Заканадаўчага юаня па кантролі над выканаўчай уладай, які вызваў спрэчкі ў грамадстве. Тайбэй, Тайвань. 24 траўня 2024 года.
Фота: Sam Yeh / AFP / East News
Труна нябожчыка прэзідэнта Ірану Эбрагіма Раісі падчас пахавальнай працэсіі ў горадзе Бірджанд на ўсходзе краіны. Прэзідэнт Эбрагім Раісі і сем членаў яго атачэння, у тым ліку міністр замежных спраў Гусэйн Амір-Абдулагіян, загінулі ў выніку крушэння верталёта на схіле гары ў Іране 19 траўня. 23 траўня 2024 года.
Фота: Iranian Presidency / AFP / East News
Марскія львы загараюць на адным з прычалаў у Сан-Францыска. Такая папулярнасць гэтага месца ў марскіх львоў стала багацце ў вадзе анчоусаў, а таксама характэрных для рацыёну рыб. Сан-Францыска, ЗША. 23 траўня 2024 года.
Фота: Li Jianguo / Xinhua / Abaca Press / East News

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў