Польшча створыць камісію па вывучэнні беларускага і расейскага ўплыву за апошнія 20 гадоў


У Польшчы будзе створаная камісія па вывучэнні расейскага і беларускага ўплыву за 2004 – 2024 гады. Такое распараджэнне даў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, ён паведаміў пра гэта на прэс-канферэнцыі 21 траўня.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Людзі ідуць каля Прэзідэнцкага палацу ў Варшаве, Польшча. 3 сакавіка 2024 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

«Я буду чакаць першай справаздачы ўжо пасля выбараў [еўрапейскіх выбараў 9 чэрвеня. – Рэд.], каб не змешваць працу камісіі з перадвыбарнай кампаніяй, – падкрэсліў Дональд Туск. – Камісія будзе дзейнічаць на сваё меркаванне, падчас яе працы не будзе СМІ, летам мы атрымаем першую прамежкавую справаздачу. Я спадзяюся, што да канца года большасць пытанняў, якія шакавалі грамадскасць у апошнія гады, будуць апісаны, але не абавязкова растлумачаны. Гэта не будзе следчая камісія. Вынікам працы гэтай камісіі, хутчэй за ўсё, стануць хадайніцтвы ў пракуратуру і заключэнне аб тым, чаму гэтыя справы былі закінутыя ў папярэднія гады. І не важна, пры якім урадзе гэта адбывалася.

Я хацеў бы, каб дзякуючы працы гэтай камісіі атмасфера ў Польшчы, грамадскае жыццё ў Польшчы вызвалілася ад гэтага непасільнага цяжару спекуляцыяў, здагадак, сотняў публікацый, тэлевізійных праграм, дзясяткаў кніг на гэтую тэму».

Камісію ўзначаліць начальнік ваеннай контрразведкі генерал Яраслаў Стружык.

«У сваёй багатай карʼеры ён быў дыпламатам, военачальнікам, намеснікам кіраўніка выведкі NATO, а таксама навукоўцам, доктарам навук у галіне бяспекі. Яго задачай будзе каардынаваць (працу) камісіі, якая будзе складацца з 9-13 удзельнікаў, а рэкамендаваць кандыдатаў у гэтую камісію будуць міністры, адказныя за ўнутраныя службы. <…>. Мы таксама хочам вывучыць магчымы ўплыў на сродкі масавай інфармацыі», – сказаў Туск.

Туск дадаў, што міністр фінансаў, міністр замежных спраў, міністр дзяржаўных актываў і міністр лічбавізацыі таксама вызначаць кандыдатаў у камісію.

Hавiны
У Польшчы затрымалі падазраваных у дыверсіях, спланаваных расейскімі спецслужбамі
2024.05.21 09:41

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў