Пошукава-ратавальны атрад «Анёл» паведаміў ранкам 3 ліпеня, што знайшлі загінулай 4-гадовую Маю Любімцаву. Паводле мясцовых уладаў, цела дзяўчынкі было выяўленае ў вадаёме механічнага падворку ў аграгарадку Пелішча.
Дзяўчынка сышла з дому днём 1 ліпеня. За яе асабліва хваляваліся, бо яна не размаўляла.
Шукалі Маю два дні. У пошуках узялі ўдзел ратаўнікі, сілавікі і вайскоўцы, а таксама звыш 1500 добраахвотнікаў з усёй Беларусі.
Пошукавы атрад і мясцовыя ўлады выказалі спачуванні блізкім загінулай.
Алесь Наваборскі belsat.eu