У свеце больш за 12 мільёнаў інфікаваных каронавірусам


Медыкі ў свеце выявілі 12 238 034 інфікаваных каронавірусам. Такія звесткі па стане на раніцу 10 ліпеня прыводзіць універсітэт Джонса Хопкінса.

У ЗША медыкі зарэгістравалі 3 117 901 інфікаваных каронавірусам. У гэтай краіне ад інфекцыі памерлі 133 287 пацыентаў. 1 755 779 заражэнняў выявілі ў Бразіліі. 767 296 інфікаваных зарэгістравалі ў Індыі.

Пры гэтым, паводле медыкаў, вылечыліся ад каронавірусу ў свеце 6 716 683 асобаў. Заразіліся – 12 238 034 чалавек.

У Беларусі па стане на 9 ліпеня медыкі зарэгістравалі 64 411 асобаў са станоўчым тэстам на COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 449 пацыентаў.

Hавiны
Мінздароўя дапоўніла спіс краінаў, па прыездзе з якіх не патрэбны каранцін
2020.07.09 12:25

CK belsat.eu

Стужка навінаў