Маці Навальнага кажа, што ўлады хочуць правесці пахаванне таемна. Ёй пагражаюць


Маці Аляксея Навальнага Людміла 22 лютага выпусціла відэазварот, у якім распавяла, што ўлады не аддаюць ёй цела сына і патрабуюць, каб пахаванне адбылося таемна.

У звароце маці Аляксея Навальнага кажа, што толькі што я выйшла з будынку Следчага камітэта горада Салехарда. Амаль содні яна правяла там адна, сам-насам са следчымі і крыміналістамі.

«Учора ж увечары яны таемна адвезлі мяне ў морг, дзе паказалі Аляксея. Следчыя сцвярджаюць, што ім вядома прычына смерці. У іх гатовы ўсе медычныя і юрыдычныя дакументы, якія я бачыла, а медычнае пасведчанне аб смерці я падпісвала. Па законе яны павінны мне адразу былі аддаць цела Аляксея, але яны не зрабілі гэтага да гэтага часу. Замест гэтага яны шантажуюць мяне, ставяць мне ўмовы – дзе, калі і як павінен быць пахаваны Аляксей. Гэта незаконна», – падкрэслівае жанчына.

Паводле маці палітыка, улады хочуць, каб пахаванне адбылося таемна, без развітання.

«Яны хочуць прывесці мяне на ўскраіну могілак да свежай магілы і сказаць:«Вось тут ляжыць ваш сын». Я на гэта не згодна. Я хачу каб і ў вас, каму Аляксей дарагі, для каго яго смерць стала асабістай трагедыяй, была магчымасць з ім развітацца.

Я запісваю гэты ролік, таму што яны пачалі мне пагражаць: гледзячы мне ў вочы, яны кажуць, што калі я не пагаджуся на таемнае пахаванне, яны нешта зробяць з целам майго сына. Следчы Варапаеў адкрыта мне сказаў: «Час працуе не на вас, труп раскладаецца». Я не хачу асаблівых умоваў, я толькі хачу, каб усё было зроблена па законе. Я патрабую аддаць мне цела сына неадкладна», – заявіла Людміла.

Прэс-сакратарка Навальнага Кіра Ярмыш паведаміла, што ў медычным заключэнні, якое паказалі маці палітыка, сказана, што прычыны смерці – натуральныя.

Нагадаем, пра тое, што Аляксей Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, 16 лютага паведаміла мясцовае ўпраўленне федэральнай службы выканання пакарання (ФСВП). Яму нібыта стала кепска пасля прагулкі.

Міжнародныя і беларускія дэмакратычныя лідары ўсклалі адказнасць за смерць палітыка на расейскія ўлады.

Hавiны
«Я буду працягваць справу Аляксея Навальнага». Жонка памерлага ў калоніі палітыка кінула выклік Пуціну
2024.02.19 16:02

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў