ГУБАЗіК пра «Кнігаўку»: «Спрабавалі адкрыць кнігарню з нацысцкай літаратурай»


ГУБАЗіК на сваім канале пракаментаваў ператрус у кнігарні «Кнігаўка»:

Яны пішуць, што «ворагі сваёй краіны накіроўвалі людзей на вуліцы ў жніўні 2020 года, спрабавалі адкрыць кнігарню з экстрэмісцкай і нацысцкай літаратурай». Свой запіс ГУБАЗіК суправадзіў скрыншотамі з каналаў «Выдавецтва Янушкевіч» і «Белліт».

Стала вядома, што сілавікі забралі ў затрыманага выдаўца Андрэя Янушкевіча 200 кніг.

Наконт 15 з іх будзе «праведзеная экспертыза». Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Янушкевіч нібыта ліставаўся з офісам Святланы Ціханоўскай, а працаўнікі выдавецтва «мелі дачыненне да рэдагавання некаторых дэструктыўных тэлеграм-каналаў».

Абноўлена
Першы дзень працы кнігарні «Кнігаўка». Крытыка Азаронка і ператрус пасля абеду
2022.05.16 20:49

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў