Лукашэнка падпісаў указ аб выхадзе з Пашыранага частковага пагаднення Рады Еўропы аб спорце


Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога Беларусь выходзіць з Пашыранага частковага пагаднення аб спорце. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

Згодна з указам № 377, які падпісаў самаабвешчаны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, нашая краіна выходзіць з Пашыранага частковага пагаднення Рады Еўропы аб спорце. Паведамляецца, што пастанова абумоўленая прыпыненнем удзелу Беларусі ва ўсіх пагадненнях Рады Еўропы.

Пашыранае частковае пагадненне аб спорце, заснаванае рэзалюцыяй Камітэту міністраў Рады Еўропы ў 2007 годзе, прадугледжвае спрыянне развіццю спорту. Бяруць удзел у пагадненні не толькі краіны Еўразвязу, але і іншыя.

Сёлета ў ліпені пагадненне пакінула і Расея. Беларускія спартоўцы, таксама як і расейскія, праз санкцыі не могуць браць удзелу ў шмат якіх спаборніцтвах.

 

Hавiны
Беларускіх баксёраў вырашылі не выпраўляць на моладзевы чэмпіянат свету
2022.10.23 18:34

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў