ISW: Украіна контратакавала пад Бахмутам, Расея магла страціць там ініцыятыву


Збройныя сілы Украіны здолелі адціснуць расейскіх вайскоўцаў у выніку контратакі на ўсход ад Бахмуту. Цяпер гэта найбольш абмяркоўваюць расейскія ваенкары і блогеры, піша 19 сакавіка амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Украінскія войскі.
Фота: Міністерство оборони України / Facebook

Магчыма, гэта кажа пра страту ініцыятывы сіламі ПВК Вагнэра і расейскай арміі ў гэтых ваколіцах.

Таксама няўдачай скончыўся расейскі наступ на Вуглядар, які мусіў скаваць рэзервы ЗСУ на захадзе Данецкай вобласці. ISW выказвае думку, што гэта сведчыць пра зніжаныя баявыя магчымасці Расеі пад Данецкам.

«Калі 300 тысяч мабілізаваных не змаглі даць Расеі вырашальнай перавагі ў наступе, то малаімаверна, што ўвод дадатковых сілаў падчас будучых хваляў мабілізацыі прывядзе да іншага выніку. Такім чынам, Украіна мае добрыя магчымасці, каб перахапіць ініцыятыву і пачаць контрнаступ на крытычных участках цяперашняй лініі фронту», – піша ISW.

Агляд
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 19 сакавіка
2023.03.19 16:27

19 сакавіка паведамлялася, што на бахмуцкім кірунку ў Данецкай вобласці ЗСУ адбілі шматлікія атакі праціўніка на поўначы Бахмуту, а таксама каля населеных пунктаў Арэхава-Васілеўка, Грыгораўка і Багданаўка. Акрамя гэтага расейцы ціснулі на Хромава, намагаючыся атачыць райцэнтр з захаду.

У гэты ж час расейскі ваенкар Сямён Пегаў пісаў пра баі каля Іванаўскага і на поўдні Бахмуту. Таксама ён заяўляў аб прасоўванні сілаў ПВК Вагнэра на паўночным захадзе ад гораду ў бок сяла Навамаркавога.

На аўдзееўскім, мар’інскім і шахцёрскім кірунках, паводле ўкраінскага камандавання, расейскія сілы няўдала наступалі каля Каменкі, Аўдзееўкі, Вадзянога, Первамайскага і Мар’інкі. Прычым на апошні населены пункт за содні было здзейснена 15 атак.

«Deepstate» піша, што Узброеныя сілы РФ працягвалі нарошчваць прысутнасць вакол Аўдзееўкі. На думку крыніцы, гэты кірунак – другі паводле важнасці пасля бахмуцкага.

Пегаў сцвярджае, што ў ваколіцах Вуглядару Узброеныя сілы РФ пасля канцэнтраванага артудару крыху прасунуліся да паўднёвых ускрайкаў гораду з боку Нікольскіх лецішчаў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў