У Беларусі 9 новых палітвязняў


Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ дзевяць асобаў. Гэта Дзмітрый Адарачкін, Андрэй Купрэеў, Вадзім Баранаў, Мікіта Маляр, Максім Палянскі, Пётр Пятруша, Руслан Красаў, Аляксандр Сініца, Аляксандр Труш.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Ізалятар на Акрэсціна. Менск, Беларусь.
Фота: Цімур Котаў / Белсат

Яны атрымалі прысуды або былі затрыманыя паводле артыкулаў аб абразе Лукашэнкі, абразе прадстаўніка ўлады, пагрозе ў дачыненні службовай асобы, апаганенні збудаванняў і псаванні маёмасці.

  • Дзмітрый Адарачкін асуджаны за абразу А. Лукашэнкі паводле арт. 368 КК на 2 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Андрэй Купрэеў асуджаны за абразу А. Лукашэнкі паводле арт. 368 КК на 2 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Вадзім Баранаў змешчаны пад варту паводле арт. 366 КК за пагрозу гвалтам у дачыненні А. Лукашэнкі;
  • Мікіта Маляр асуджаны за сарваны з будынку чырвона-зялёны сцяг на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  • Максім Палянскі асуджаны паводле арт. 369 КК за каментар у інтэрнэце ў дачыненні працаўніка МУС на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  • Пётр Пятруша асуджаны паводле арт. 341 КК за малюнкі ў бел-чырвона-белых колерах у грамадскіх месцах на 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Руслан Красаў асуджаны паводле ч. 2 арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі і ч. 2 арт. 367 КК за паклёп у дачыненні А. Лукашэнкі на 3 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Аляксандр Сініца асуджаны паводле арт. 341 КК за малюнак на сцяне на 1 год і  6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Аляксандр Труш асуджаны за абразу А. Лукашэнкі паводле арт. 368 КК на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі

Усяго станам на 19 студзеня ў Беларусі палітвязнямі прызнаныя 1444 асобы.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў