Золатавалютныя рэзервы Беларусі за 2022 год скараціліся на паўмільярда долараў


Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі станам на 1 студзеня 2023 года склалі $ 7,93 млрд. Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны банк краіны.

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.
Фота: ІА / Белсат

У снежні, як заяўляюць, ЗВР выраслі на $ 131,8 млн пасля росту ў лістападзе больш як на $ 200 млн.

Тым не менш у параўнанні з 1 студзеня 2022 года рэзервы знізіліся на $ 495,4 млн. Аднак сам Нацыянальны банк ставіў за мэту скончыць 2022 год з актывамі не менш як $ 7 млрд, то бок гэтую задачу выканалі.

Варта адзначыць, што са жніўня 2022 года Нацбанк перастаў публікаваць інфармацыю пра структуру ЗВР. Таксама ён больш не распісвае фактараў, што ўплываюць на змяненне актываў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў