У Беларусі выраслі цэны на айчынныя лекі


Міністэрства аховы здароўя пастановаю № 98 ад 15 верасня павысіла максімальныя адпускныя цэны на лекі, што вырабляюцца ў Беларусі. Дакумент, афіцыйна апублікаваны 4 кастрычніка, набывае моц пасля публікацыі.

Аптека, лекарства, препараты, здоровье, Минск
Жанчына выходзіць з аптэкі. Менск, Беларусь. 25 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат

Гэтак, цану ўпакоўкі лапераміду павышаны з 56 да 68 капеек, а ўпакоўкі фалійнай кіслаты (таблеткі 1 мг) – з 52 да 58 капеек.

Таблеткі амінафіліну падаражэлі з 51 да 64 капеек, раствор – з Br 2,09 да Br 2,47.

Ларатадзін стаў даражэйшым з 43 да 47 капеек у таблетках і з Br 1,87  да Br 3,40 у сіропе.

Таксама павялічаныя цэны на этанол, марфін, фентаніл, фенабарбітал ды іншыя лекі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў