ЗША ўпершыню аддадуць Украіне сканфіскаваныя сродкі расейскага алігарха


Генеральны пракурор ЗША Мэрык Гарлэнд пастанавіў перадаць Украіне сканфіскаваныя актывы расейскага алігарха. Маёмасць расейскага грамадзяніна забралі ў сувязі з санкцыямі, піша CNN.

Санкцыі ЗША.
Фота: «РИА Новости»

Упершыню ў ЗША ўлады пастанавілі перадаць грошы расейскага алігарха, які трапіў пад санкцыі, на дапамогу Украіне.

«Сёння я аб’яўляю, што дазволіў першую ў гісторыі перадачу сканфіскаваных расейскіх актываў для выкарыстання ва Украіне. Гэтыя сканфіскаваныя актывы зʼявіліся пасля таго, як я агучыў летась у красавіку абвінавачанне ва ўхіленні ад санкцыяў расейскаму алігарху Канстанціну Малафееву», – распавёў генеральны пракурор ЗША Мэрык Гарлэнд (Merrick Garland).

Раней Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць расейскага мільярдэра Канстанціна Малафеева. Ягоныя сродкі былі сканфіскаваныя з рахункаў у амерыканскім банку.

Генпракурор у сваёй пастанове аб перадачы грошай расейскага алігарха падкрэсліў, што расейскія ваенныя злачынцы не знойдуць прытулку ў ЗША.

Hавiны
Старшыня Еўракамісіі паабяцала новыя санкцыі супраць Расеі на гадавіну вайны ва Украіне
2023.02.02 21:53

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў