Амбасадары краінаў Еўрапейскага Звязу ўзгаднілі новы, 17-ы пакет санкцыяў супраць Расеі. Яго ўхваленне адбылося на тле ўзмацнення ціску еўрапейскіх лідараў на расейскага лідара Уладзіміра Пуціна, каб ён сеў за стол перамоваў і паклаў канец вайне на Украіне, якую ён пачаў у лютым 2022 года.