навіны

Пуцін адмовіўся ад 30-дзённага перамір'я і прапанаваў перамовы ў Стамбуле

вайна
Цывільныя асобы і ветэраны расейска-ўкраінскай вайны бяруць удзел у вучэбнай гульні пад кіраўніцтвам дасведчаных вайскоўцаў 3-й штурмавой брыгады ў Кіеве, Украіна, 10 траўня 2025 года. Фота: Viacheslav Ratynski/Anadolu via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Уладзімір Пуцін у заяве 11 траўня адмовіўся ад прапановы Францыі, Нямеччыны, Польшчы, Вялікай Брытаніі і Украіны аб 30-дзённым замірэнні. Ён заявіў, што гатовы да наўпроставых перамоваў з Украінай у Стамбуле ўжо 15 траўня, гаворыцца на сайце Крамля.

Уладзімір Пуцін абвінаваціў Украіну ў тым, што Кіеў нібыта парушаў папярэднія перыяды спынення агню. З заявы вынікае, што лепш вярнуцца да наўпроставых перамоваў, а пачацца яны могуць ужо 15 траўня ў Стамбуле.


«Мы неаднаразова прапаноўвалі крокі для спынення агню. Ніколі не адмаўляліся ад дыялогу з украінскім бокам. Нагадаю яшчэ раз: не мы перапынілі перамовы ў 2022 годзе, гэта зрабіў украінскі бок. У сувязі з гэтым, нягледзячы ні на што, прапаноўваем кіеўскім уладам аднавіць перамовы, перапыненыя імі ў канцы 2022 года, аднавіць наўпроставыя перамовы. Прычым, падкрэслю, без усялякіх папярэдніх умоваў.


Пачаць прапаноўваем без прамаруджання ўжо ў наступны чацвер, 15 траўня, у Стамбуле, там, дзе яны праводзіліся раней, і там, дзе яны былі перапыненыя», – заявіў Пуцін.

Фрыдрых Мэрц, Дональд Туск, Кір Стармэр і Эманюэль Макрон 9 траўня ў Жэшаве (Польшча). Фота: Donald Tusk / Facebook
Еўрапейскія лідары прыехалі ў Кіеў, каб заклікаць Крэмль да 30-дзённага замірэння Вайна

Пры гэтым прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон адзначыў, што перамовы – гэта першы крок, але недастатковы, перадае «France 24».


«Безумоўнаму спыненню агню не павінны папярэднічаць перамовы», – дадаў ён.


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп у сацсетцы Truth напісаў, што, магчыма, гэта вялікі дзень для Расеі і Украіны.


«Падумайце пра сотні тысяч жыццяў, якія будуць выратаваныя, калі гэтая бясконцая "крывавая бойня", спадзяюся, скончыцца. Гэта будзе зусім новы і нашмат лепшы свет. Я працягну працаваць з абодвума бакамі, каб пераканацца, што гэта адбудзецца», – напісаў Трамп.


Прапанова цалкам і безумоўна прыпыніць агонь на 30 дзён з'явілася пасля саміту «кааліцыі ахвочых» ва Украіне. Лідары Францыі, Вялікай Брытаніі, Польшчы і Украіны патэлефанавалі Доналду Трампу з гэтым рашэннем. У размове Трамп падтрымаў ініцыятыву. Паводле задумы, поўнае спыненне агню павінна было набыць моц 12 траўня, аднак Пуцін ізноў хоча вярнуцца да перамоваў, як у 2022 годзе.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10