Naviny

Польшча змяніла працоўнае заканадаўства – ці закранула гэта беларусаў з гуманітарнымі візамі?

Польская віза
Польская нацыянальная віза тыпу D. Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: immigranthouse.com

Юрысткі з ініцыятывы «Партызанка» растлумачылі, ці закранаюць новыя правілы працаўладкавання замежнікаў у Польшчы беларусаў, якія ўехалі ў краіну паводле гуманітарных візаў.