навіны

Украінская выведка: Расея рыхтуецца да наступу пад прыкрыццём перамоваў

Расея рыхтуецца да больш маштабнага наступу на Украіну. Фота: aa.com.tr
Расея рыхтуецца да больш маштабнага наступу на Украіну. Фота: aa.com.tr
podpis źródła zdjęcia

На фоне размоваў аб правядзенні перамоваў Расея рыхтуецца да больш маштабнага наступу на Украіну.

Лідары еўрапейскіх дзяржаваў, якія прыехалі ў Кіеў на перамовы 10 траўня. Фота: BILD
Еўразвяз выставіў ультыматум Пуціну і пагражае санкцыямі, але якімі? навіны

Пра гэта заявілі неназваныя прадстаўнікі ўкраінскай выведкі, паведамляе «Financial Times». Пра тое, што варыянт такога развіцця падзеяў магчымы, сведчыць перакідванне расейскіх салдатаў у ключавыя пункты на полі бою.

Паводле ўкраінскага маніторынгавага праекту «DeepState», на гэтым тыдні расейскія войскі захапілі больш тэрыторыі ва ўсходняй частцы Данецкай вобласці, асабліва вакол Пакроўску і Тарэцку.

У той жа час расейскія крыніцы таксама заяўляюць, што Украіна рыхтуе войскі, каб атакаваць Бранскую вобласць Расеі і пасля весці гандаль захопленымі тэрыторыямі падчас перамоваў.

Нагадаем, што перамовы паміж Расеяй і Украінай могуць адбыцца ў Стамбуле 15 траўня, туды ж скіроўваецца група перамоўнікаў з боку ЗША, у яе складзе чакаецца дзяржаўны сакратар Маркаў Руб’ёў, а таксама, паводле выразу Доналда Трампа «іншыя афіцыйныя асобы» і спецпасланнікі амерыканскага прэзідэнта Стыў Ўіткаф і Кіт Келаг. Сам Трамп таксама заяўляў пра свой магчымы ўдзел, але, як паведаміў амерыканскі бок, ён магчымы ў выпадку, калі на перамовы прыляціць Уладзімір Пуцін.

Пакуль Крэмль не пацвярджае ўдзелу расейскага кіраўніка ў перамовах. В Украіне ў той жа час адзначылі, што Уладзімір Зяленскі будзе весці перамовы толькі з Пуціным.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10